Барозу: Расія павінна паважаць суверэнітэт незалежных краін
Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заклікаў Расію паважаць суверэнітэт постсавецкіх краін. Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі пасля сумеснага пасяджэння калегіі Еўракамісіі з урадам Малдовы на чале з прэм’ер-міністрам Юрыем Лянкэ.
«Што тычыцца Расіі, мы лічым, што ціск на краіны «Усходняга партнёрства» неапраўданы. Нават у часы «халоднай вайны» краінам было дазволена мець адносіны з іншымі краінамі. Расія павінна паважаць правы гэтых краін. Не павінна быць абмежаванага суверэнітэту. Мае паважацца суверэнітэт незалежных краін», — сказаў Барозу.
«Пагадненне аб асацыяцыі не накіраванае супраць кагосьці. Мы дзейнічаем абсалютна празрыста. Але Расія павінна прызнаць, што незалежныя суверэнныя краіны маюць права заключаць пагадненні з іншымі краінамі. Калі гэтага не прызнаваць — тады будзе бяда не толькі ў рэгіёне, але і ў свеце. Гэта непрымальна і нецывілізавана ў XXI стагоддзі», — дадаў прэзідэнт Еўракамісіі.
Як раней паведамлялася, 21 сакавіка ў Брусэлі Украіна падпісала палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Між тым, падпісанне эканамічнай часткі Пагаднення, якая прадугледжвае стварэнне глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю, чакаецца пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 мая.
Малдова і Грузія павінны падпісаць Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня ў Бруселі. Краінамі — удзельніцамі праграмы ЕС «Усходняе партнёрства» з’яўляецца Украіна, Грузія, Малдова, Азербайджан, Арменія і Беларусь.