Жырыноўскі прапануе перакрыць Украіне Дняпро
Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў Смаленску прапанаваў павярнуць раку Дняпро. Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Смаленск, які размешчаны ў вярхоўях Дняпра.
![djir.jpg djir.jpg](/img/v1/news/full/djir.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па яго перакананні, змена русла ракі абязводзіць Украіну, якая абмежавала пастаўкі вады ў Крым, бо самаабвешчаныя крымскія ўлады не плацяць за яе. Воды Дняпра, па ягоным праекце, можна перанакіраваць у Дон або Дзясну, паведамляе расійская “Камсамольская праўда ў Смаленску”.
Паводле яго слоў, маскоўскія навуковыя ўстановы ўжо займаюцца распрацоўкай гэтага праекта.
Губернатар Смаленскай вобласці заявіў, што падтрымае рэалізацыю ідэі, калі ўлады прымуць такое рашэнне.