Турчынаў: АТА спыняць, калі тэрарысты складуць зброю і вызваляць закладнікаў

Антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны можа быць спыненая толькі пры ўмове складання тэрарыстамі зброі і вызваленні закладнікаў. Аб гэтым в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў на пасяджэнні парламента ў адказ на патрабаванні дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны неадкладна спыніць АТА.



turch.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, Турчынаў адзначыў, што АТА праводзіцца з мэтай абароны мірных жыхароў.

Па словах Турчынава, сёння на пасяджэнні Пагаджальнай рады абмяркоўвалася , што «не выключаецца прыняцце дэкларацыі Вярхоўнай Рады, і на базе гэтай дэкларацыі можа быць створана група з прадстаўнікоў кожнай фракцыі, ўнясе прапанову, што антытэрарыстычная аперацыя можа быць спыненая, калі будзе складзена зброя, калі будуць вызваленыя закладнікі».

«Мы за тое, каб вырашаць пытанні мірным шляхам з тымі, хто гатовы да супрацоўніцтва, да размовы, да дыялогу. Мы вядзем гэты дыялог», — адзначыў Турчынаў.

Разам з тым ён падкрэсліў, што «тыя, хто вядзе вайну супраць Украіны, будуць атрымліваць адэкватны адказ».

Перад гэтым лідэр фракцыі КПУ Пётр Сіманенка запатрабаваў тэрмінова спыніць АТА і неадкладна вывесці войскі з Луганскай і Данецкай абласцей. Таксама народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Мікалай Леўчанка патрабаваў на час мірных перамоваў спыніць антытэрарыстычную аперацыю, расфармаваць Нацыянальную гвардыю і батальён «Днепр».

Як паведамляў УНІАН, у красавіку ўзброеныя баевікі захапілі адміністрацыйныя будынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў.

Украінская ўлада, а таксама лідэры ЕС і ЗША перакананыя, што Расія праз дэстабілізацыю сітуацыі і правакацыі ў паўднёвых і ўсходніх абласцях Украіны спрабуе сарваць прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 25 траўня.