Брусэльская перамога брытанскага прэм'ера
Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран у выніку гандлю, які доўжыўся два дні амаль без перапынку, пераканаў Еўрасаюз і атрымаў для Брытаніі нават крыху больш, чым патрабаваў да саміту ЕС.
![ai_160457_aux_head_david_cameron_360.jpg ai_160457_aux_head_david_cameron_360.jpg](/img/v1/news/full/ai_160457_aux_head_david_cameron_360.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цяпер прэм'ер-міністр, вярнуўшыся дадому, можа ў адпаведнасці з леташнімі перадвыбарнымі абяцаннямі абвясціць рэферэндум аб выхадзе або не-выхадзе з ЕС — і тлумачыць
суграмадзянам падчас кампаніі, што галасаваць за выхад з Еўрасаюза ўжо не трэба.
Кэмеран дамогся ад удзельнікаў саміту ЕС у Бруселі згоды на тое, каб Брытанія не плаціла цалкам усе дапамогі новым імігрантам з іншых краін ЕС на працягу сямі гадоў — хоць да саміту
брытанскі прэм'ер казаў пра чатыры гады.
Задаволеныя і астатнія патрабаванні Брытаніі, сутнасць якіх — замацаванне ў дакументах асаблівага статусу Злучанага Каралеўства ў ЕС і яго права не ўдзельнічаць у далейшай палітычнай і
эканамічнай інтэграцыі саюза.
"Брытанія ніколі не стане часткай еўрапейскага супергосударства", — урачыста заявіў журналістам лідар краіны, якая і так, будучы членам ЕС, не ўваходзіць ні ў зону еўра,
ні ў Шэнген.
Пры гэтым для чалавека, які зрабіў за апошнія двое сутак ўсяго адзін прыкладна пяцігадзінны перапынак у напружаных перамовах, акрылены Кэмеран выглядаў дзіўна бадзёра.
"Цяпер нам трэба будзе працаваць над тым, каб забяспечыць бяспеку і росквіт Брытаніі ў складзе рэфармаванага саюза",— абвясціў брытанскі лідар, маючы на ўвазе
падрыхтоўку да рэфэрэндуму.
Мяркуецца, што Кэмеран абвесціць аб галасаванні ўжо ў панядзелак, прызначыўшы яго на 23 чэрвеня.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі