Чылі. 70 год місіі “Winnipeg”

Чылі адзначае цікавую гадавіну. 70 гадоў таму карабель пад назвай “Winnipeg даставіў у Чылі з Францыі 2500 іспанцаў. Гэта былі рэспубліканцы, якія мусілі бегчы з Іспаніі, дзе ў выніку грамадзянскай вайны перамаглі франкісты, у Францыю. Французы адправілі ўсіх у лагеры, адкуль кожны выбіраўся як мог. Рэспубліканскі ўрад у эміграцыі і дабрачынныя арганізацыі ў Чылі пагадзіліся прыняць нейкую частку бежанцаў. Карабель мог узяць на борт 78 чалавек. Аднак на судна нейкім чынам уціснулася некалькі тысяч.

Чылі адзначае цікавую гадавіну. 70 гадоў таму карабель пад назвай “Winnipeg даставіў у Чылі з Францыі 2500 іспанцаў. Гэта былі рэспубліканцы, якія мусілі бегчы з Іспаніі, дзе ў выніку грамадзянскай вайны перамаглі франкісты, у Францыю. Французы адправілі ўсіх у лагеры, адкуль кожны выбіраўся як мог. Рэспубліканскі ўрад у эміграцыі і дабрачынныя арганізацыі ў Чылі пагадзіліся прыняць нейкую частку бежанцаў. Карабель мог узяць на борт 78 чалавек. Аднак на судна нейкім чынам уціснулася некалькі тысяч. Падарожжа “Winnipeg у Чылі стала часткай іспана-чылійскай гісторыі і па іншай прычыне. Арганізатарам місіі “Winnipeg быў Пабла Неруда, будучы сусветна вядомы чылійскі паэт. Ён прадстаўляў Чылі пры рэспубліканскім урадзе. Пазней працаваў у Парыжы. Увогуле, Неруда быў заўзятым камуністам (пазней ён нават атрымаў сталінскую прэмію), што адлюстравалася ў прынцыпах адбору пасажыраў на “Winnipeg. Так, як згадваюць сведкі, ён упарта не жадаў браць на борт анархістаў. Падчас вайны ў Іспаніі анархісты і камуністы, якіх падтрымліваў СССР, увесь час сварыліся, часам справа даходзіла да сутычак. Так ці інакш, у цэлым эпапею “Winnipeg сёння разглядаюць вельмі пазітыўна. Святкуючы юбілей таго рэйсу, чылійскі пасол у Іспаніі, у сваю чаргу, падзякаваў іспанцам за дапамогу чылійскім эмігрантам у часы дыктатуры Піначэта.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)