Гадавіна трагедыі MH-17: кіраўнікі МЗС краін следчай групы апублікавалі сумесную заяву

Сем гадоў таму, 17 ліпеня 2014 года, над тэрыторыяй Данецкай вобласці быў збіты самалёт Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines рэйса MH17.

31d3fb9_mh17_restructure.jpg


У гадавіну гэтай трагедыі міністры замежных спраў Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі, Нідэрландаў і Украіны, дзяржавы якіх складаюць аб'яднаную следчую групу (JIT), выступілі з сумеснай заявай.
Пра гэта інфармуе прэс-служба МЗС Украіны.
"Паколькі нішто не можа вярнуць тых, хто страціў сваё жыццё або паменшыць пакуты і гора, якое адчуваюць члены сем'яў загінулых, для нас з'яўляецца вельмі важным заставацца непахіснымі перад абавязацельствамі па ўсталяванні ісціны, правасуддзя і прыцягненню вінаватых да адказнасці. Мы аддаем належнае супрацоўніцтву адпаведных следчых органаў і пацвярджаем нашу поўную падтрымку іх намаганняў па ўсталяванні ісціны адносна таго, што адбылося. Мы таксама цалкам упэўненыя ў незалежнасці, адкрытасці і аб'ектыўнасці крымінальнага расследавання ў дачыненні да падазраваных асоб у збіцці самалёта MH17", — гаворыцца ў заяве.
Міжнародная следчая група прыйшла да высновы, што самалёт рэйса MH17 быў збіты зенітна-ракетным комплексам "Бук", які належыць 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл РФ, дыслакаванай у Курску.


Расія дагэтуль не прызнала гэтых фактаў.
Нагадаем, у сакавіку 2020 года суд у Нідэрландах пачаў разгляд справы аб катастрофе самалёта рэйса MH17.
Boeing-777 рэйса "Амстэрдам-Куала-Лумпур" збілі ў небе над акупаваным Данбасам 17 ліпеня 2014 года. Загінулі ўсе 298 чалавек. У жніўні 2020-га ў Нідэрландах стартавала трэцяя сесія судовага працэсу па справе збітага ў небе над Данбасам самалёта рэйса MH-17. Расследаванне прычын катастрофы вядзе Міжнародная следчая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў Украіны, Нідэрландаў, Бельгіі, Аўстраліі і Малайзіі.
Міжнародная следчая група прыйшла да высновы, што ракетны комплекс Бук быў дастаўлены ва Украіну з Расіі. Расеія сваё дачыненне да катастрофы самалёта адхіляе і вылучае супярэчлівыя версіі таго, што адбылося.
19 чэрвеня 2019 года міжнародная Сумесная следчая група назвала імёны чатырох падазраваных, якіх лічаць датычнымі да транспартавання і баявога прымянення «Бука». Трое з іх — расіяне. Гэта былы афіцэр ФСБ, так званы былы міністр абароны "ДНР" Ігар Гіркін (Стралкоў), генерал, а на час збівання самалёта палкоўнік ГРУ генштаба Узброеных Сіл РФ, кіраўнік "ГРУ ДНР" Сяргей Дубінскі і падпалкоўнік-спецназавец ГРУ Алег Пулатаў. Чацвёрты — украінец Леанід Харчанка, які ваяваў на баку так званай "ДНР".
Паводле hromadske.radio