Іран. Няма інтэрнэту — няма рэвалюцыі?

Іранскія ўлады ўпершыню апрабавалі новы інструментар лакалізацыі пратэстаў, над якім працавалі апошнія дзесяць гадоў.

Фота 360tv.ru

Фота 360tv.ru

Нагадаем, што ў 2009 годзе пратэставаць супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў выйшлі сотні тысяч чалавек. Інфармацыя пра пратэстныя акцыі распаўсюджвалася праз сацсеткі, якія ўлады маглі блакаваць толькі кропкава. Як правіла, яны абмяжоўвалі доступ да непажаданых рэсурсаў, хаця грамадзяне лёгка абыходзілі забароны. Тады задушыць пратэсты ўдалося.

Праз 10 гадоў, у лістападзе 2019-га, пачаліся бунты супраць росту коштаў на паліва. На гэты раз, каб сцішыць іх, улады рэалізавалі беспрэцэдэнтны для краіны з глыбокім пранікненнем інтэрнэту блэкаўт, адрэзаўшы ад знешняга свету 60 мільёнаў карыстальнікаў. Блакада закранула 95% уваходнага і выходнага трафіку.

Аднаўляць доступ у навакольны свет Савет нацбяспекі Ірана пачаў толькі на апошніх выхадных, калі пратэсты былі амаль задушаныя.

Наколькі такая мера дапаможа іранскім уладам у будучыні ўтрымаць стабільнасць — спрэчнае пытанне, бо тэхніка не стаіць на месцы. Затое няма сумневаў, што да іранскага эксперыменту будуць прыглядацца ў сталіцах іншых аўтарытарных дзяржаў.

Паводле замежных СМІ