Кітай. Знік лідэр падпольнай царквы каталікоў

Ватыкан і абаронцы правоў чалавек раз’юшаныя. Пад Пекінам знік каталіцкі святар Юліус Юа, біскуп правінцыі Хебей (адміністратыўная акруга вакол Пекіну). Паліцыя шукае яго з 30 сакавіка, аднак безвынікова. Усе назіральнікі мяркуюць, што за інцыдэнтам стаіць кітайскі ўрад. Справа ў тым, што святар быў сябрам падпольнай каталіцкай царквы (група рыма-каталікоў, што не прызнаюць афіцыйную царкву, якая супрацоўнічае з уладамі). З 2004 года царкоўніка рэгулярна адпраўлялі за краты, апошні раз у жніўні 2008-га напярэдадні алімпіяды.

Ватыкан і абаронцы правоў чалавек раз’юшаныя. Пад Пекінам знік каталіцкі святар Юліус Юа, біскуп правінцыі Хебей (адміністратыўная акруга вакол Пекіну). Паліцыя шукае яго з 30 сакавіка, аднак безвынікова. Усе назіральнікі мяркуюць, што за інцыдэнтам стаіць кітайскі ўрад. Справа ў тым, што святар быў сябрам падпольнай каталіцкай царквы (група рыма-каталікоў, што не прызнаюць афіцыйную царкву, якая супрацоўнічае з уладамі). З 2004 года царкоўніка рэгулярна адпраўлялі за краты, апошні раз у жніўні 2008-га напярэдадні алімпіяды. Назіральнікі таксама не выключаюць, што арышт і выкраданне Юліуса былі зробленыя па замове біскупа афіцыйнай каталіцкай царквы правінцыі Хебей. Нагадаем, што ў Кітаі дзейнічае афіцыйная царква Асацыяцыя патрыятычных кітайскіх каталікоў, у якой прыкладна 5,6 мільёна сяброў. Прыходы падпольнай царквы наведваюць каля мільёна чалавек. Ватыкан даўно патрабуе аб’яднання абодвух грамад на аснове яго статуту (гэта значыць, што біскупы павінны прызначацца са згоды папы, а не абкаму Кампартыі). Менавіта праблема правоў каталікоў застаецца галоўнай перашкодай на шляху аднаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Пекінам і Святым Рымам (яны былі разарваныя ў 1951 годзе).