Кароль фільмаў катэгорыі “Б”
У Бангкоку пры загадкавых абставінах памёр рэжысёр Дэвід Карадзін, якога лічылі каралём фільмаў катэгорыі “Б.
Што такое фільмы катэгорыі “Б, лепш за ўсё кажуць іх назвы: «Смяротныя гонкі», «Абсалютнае зло», «Вар’ят на
матацыкле», «Тэрор у горадзе» і г.д.
У Бангкоку пры загадкавых абставінах памёр рэжысёр Дэвід Карадзін, якога лічылі каралём фільмаў катэгорыі “Б.
Што такое фільмы катэгорыі “Б, лепш за ўсё кажуць іх назвы: «Смяротныя гонкі», «Абсалютнае зло», «Вар’ят на
матацыкле», «Тэрор у горадзе» і г.д.
Такім чынам, фільмы катэгорыі Б — гэта малабюджэтныя не вельмі якасныя фільмы. Але гэтым па жанру гэта не альтэрнатыўная або парнаграфічная стужка. Хутчэй ключавым жанрам тут застаецца
вестэрн, навуковая фантастыка, усходнія адзінаборствы. Сюжэт таксама не складаны: ёсць галоўны станоўчы герой, які ўступае ў змаганне з адмоўным і, натуральна, перамагае яго. Прымітыўнасць фабулы
кампенсуецца эфектамі, кшталту такога, як падчас бойкі станоўчы персанаж забівае негатыўнага не проста так, а з дапамогай, скажам, бензапілы або нейкага ўсходняга кінжалу.
Як жанр малабюджэтнае кіно з’явілася дзякуючы прыходу гука напрыканцы 1920-х. Пасля гэтага кошты на кінавытворчасць выраслі ў некалькі разоў. Малыя кампаніі, каб застацца на рынку, вымушаны
былі здымаць больш прымітыўныя карціны, якія, як не дзіўна, ахвотна куплялі малыя кінатэатры, і нават вялікія, каб у рэпертуары быў баланс.
У 1960–70-я гады, калі пад уплывам моладзевай рэвалюцыі публіка пачала патрабаваць ад Галівуда простых фільмаў пра жыццё людзей, фільмы катэгорыі “Б сталі своеасаблівай
лабараторыяй новага сацыяльнага амерыканскага кіно. Шматлікія стужкі гэтага часу, якія здымаліся за невялікія сродкі, увайшлі ў залаты фонд амерыканскага кінамастацтва (напрыклад, «Паўночны
каўбой»). Аднак мэйнстрымам у гэтай катэгорыі ўсё роўна засталіся стужкі, разлічаныя на падлеткаў, якія не патрабуюць акторскай гульні і драматызму сюжэту, баевікі і фільмы жахаў.
Хаця фільмы катэгорыі “Б “не карыстаюцца асаблівай цікавасцю кінакрытыкаў, іх роля ў амерыканскай кінаіндустрыі вельмі важная. Па-сутнасці, гэта стартавая пляцоўка для маладых
вытворцаў і акцёраў. Фільмы далі пропуск у вялікае кіно такім славутым зоркам, як Джон Вейн, Джэк Нікалсан. Малады Паланскі зрабіў сабе імя ў Галівудзе,калі зняў за невялікія грошы «Дзіця
Размары». Некаторыя стужкі мелі такі вялікі поспех, што пазней былі перазнятыя буйнымі студыямі (напрыклад, «Ноч жывых нябожчыкаў»).
Каб канчаткова зразумець, пра што ідзе гаворка, трэба згадаць фільмы Квенціна Таранціна «Kill Bіll». Калі памятаеце, фільм уяўляе сабою папросту своеасаблівую нарэзку пастановачных
боек. Па-сутнасці, фільм Таранціна — гэта пародыя на фільмы катэгорыі “Б. Менавіта на фільмах гэтага жанру, дарэчы, сфармаваліся густы самога Таранціна. Ён нават ганарыцца
тым, што ў дзяцінстве глядзеў выключна кінематаграфічную прадукцыю другога гатунку. Праўда, ён не ўдакладняе, што ўжо ў сярэдзіне 1970-х склалася асобая субкультура аматараў такога віду
кінамастацтва. Сярод моладзі лічылася шыкам глядзець не папсу, а вось такі прымітыў.
У пачатковых цітрах фільму «Kill Bіll» гаворыцца, што фільм прысвечаны аднаму з карыфеяў жанру кіно катэгорыі “Б — Дэвіду Карадзіну
Дэвід Карадзін таксама зрабіў сабе кар’еру ў 1970-я. Ён запусціў серыял «Кунг-фу», дзе выканаў галоўную ролю маладога манаха з Шаоліня, які ў сярэдзіне пазамінула стагоддзя
разам з настаўнікам блукаў па прэрыях Дзікага Захаду, поўных каварнымі індзейцамі і крыважэрнымі бандытамі. Усёй гэтай кампаніі наш манах добра дае прыкурыць.
Цікава, што на гэтую ролю спачатку хацелі ўзяць Бруса Лі, якога лічаць галоўным папулярызатарам моды на ўсходнія адзінаборствы. Брус быў фанатам кунг-фу. Ён нават біў сам сябе электрычным токам, каб
развіць незвычайныя магчымасці цела. Аднак Карадзін дабіўся, каб ролю манаха выконваў ён.
Здымаць такія шэдэўры, як вы зразумелі, не цяжка. Не дзіўна, што за сваю кар’еру Дэвід (нарадзіўся ў 1936 годзе) зняў аж 200 фільмаў. Пры гэтым ён упарта не жадаў здымаць стужкі з вялікім
бюджэтам, хаця лічыўся першакласным рэжысёрам. Дастаткова згадаць, што ён працаваў з такімі майстрамі, як Марцін Скарсэзэ і Інгмар Бергман.
Апошні свой фільм пад назвай «Эласцік» рэжысёр здымаў у Бангкоку. 4 чэрвеня пакаёўка знайшла яго мёртвым у сваім нумары. Прычыны смерці дасюль не зразумелыя. Карціна смерці выглядае
як эпізод з ягоных фільмаў. Карадзін быў павешаны ў прыбіральні. Прычым вяроўкай была абмотаная не толькі шыя, але і геніталіі. Рукі ў рэжысёра былі звязаныя за спіной (прэса піша, што над галавою).
Такая дзіўная поза нябожчыка выклікала шмат спекуляцый.
5 чэрвеня сямейны адвакат Карадзіна катэгарычна адмовіў версію самазабойства. Па ягоных словах, Дэвід быў забіты сябрамі секты кунг-фу. Прычынай маглі стаць апошнія перадсмяротныя заявы Карадзіна пра
тое, што некаторыя аматары байцоўскіх мастацтваў звязаныя з крымінальнымі групамі.
Застаецца дадаць, што смерць рэжысёра прыйшлася на канец эпохі фільмаў катэгорыі “Б. Цяперашні сярэдні бюджэт аднаго фільму ў Галівудзе складае як мінімум 25 мільёнаў долараў.
Укладваць такія шалёныя грошы без гарантый на іх вяртанне студыі баяцца. Таму часцей інвестуюць у здымкі карцін са славутымі акцёрамі або вядомым рэжысёрам. Тут усё больш прадказальна.