Казахстан. Цяжкая дарога да лацінкі

Першыя канкрэтныя крокі па пераходу казахскага алфавіту на лацінскую графіку не абышліся без скандалу.

Варыянт лацінскага алфавіту для казахскай мовы

Варыянт лацінскага алфавіту для казахскай мовы


У парламенце Казахстана прадставілі новы алфавіт казахскай мовы. Дэпутаты паслухалі даклад і заявілі, што падтрымліваюць гэты варыянт лацінкі, аднак такая версія не падабаецца лінгвістам.
Уся праблема — у пытанні, колькі літар павінна быць у новым алфавіце. Прапанаваны праект заснаваны на прынцыпе «адзін гук — адна літара», а ўсяго такіх гукаў і, адпаведна, літар — 26.
  
Але шмат хто лічыць, што літар у алфавіце павінна быць больш. Пры гэтым, як высвятляецца, крытыкам затыкаюць рот.
Усе запрошаныя на слуханні ў парламент спецыялісты-даследчыкі былі супраць прапанаванага варыянту лацінкі, аднак ім папросту не далі слова.
Хаця ўлады абяцаюць, што ў парламенце будуць разгледжаны і іншыя варыянты казахскай лацінкі, аглядальнікі ставяцца да гэтага абяцання скептычна.

1hljlsj1txc.jpg


Ходзяць чуткі, што Назарбаеў асабіста ўхваліў гэты варыянт. Мае сэнс нагадаць, што Атацюрк, калі пераводзіў на лацінку турэцкі алфавіт, таксама ігнараваў меркаванне філолагаў, імкнучыся да максімальна прымітыўнай версіі.
Паводле казахскай прэсы