Малдова. Дня перамогі больш не будзе

Малдаўскі ўрад пастанавіў, што 9 мая цяпер будзе называцца не Днём Перамогі, а святам Заканчэння другой сусветнай вайны. Акрамя таго, ніякіх адмысловых сродкаў на правядзенне святочных мерапрыемстваў з бюджэту вылучацца не будзе. Прапануецца фінансаваць усе юбілейныя мерапрыемствы са сродкаў цэнтральнага і мясцовага бюджэтаў. У шэрагу мерапрыемстваў, зацверджаных урадам, значацца, напрыклад, канферэнцыя «Да Дня Еўропы», выстава «9 мая — Дзень Еўропы», экспазіцыя дакументаў часоў вайны 1941–1945 гадоў.

Урад даручыў адпаведным органам распрацаваць эскіз юбілейнага медалю, які будзе ўручацца як тым, хто ваяваў супраць фашызму ў шэрагах Чырвонай арміі, так і тым, хто быў на боку саюзніка Германіі — Румыніі, у склад якой падчас вайны ўваходзіла Малдова. Навіна пра новую назву 9 мая ўжо выклікала пратэсты сярод ветэранаў. Іх падтрымалі яўрэйскія арганізацыі. Першыя гатовыя ўчыніць 9 мая беспарадкі, калі ўрад не пераглядзе сваё рашэнне. Адначасова камуністы — самая буйная апазіцыйная фракцыя ў парламенце — заявілі пра пачатак байкоту дэпутацкіх сесій, што яшчэ больш натхніла ветэранаў на акцыі пратэстаў.
Па матэрыялах малдаўскай прэсы