Малдова. Крызіс у Бельгіі правакуе раскол Малдовы

Урадавы крызіс у Бельгіі — следства канфлікту паміж валонцамі і фламандцамі — вельмі цікава ўспрымаецца ў Кішынёве. Некаторыя аналітыкі лічаць, што раскол Бельгіі можа паўплываць на сітуацыю ў Малдове. Справа ў тым, што ў выніку распаду Бельгіі валонская частка можа пагадзіцца на ўступленне ў склад Францыі. У праекцыі на малдоўскія рэаліі гэта можа стаць знакам для Бухарэста афіцыйна прапанаваць Кішынёву пайсці валонскім шляхам — далучыцца да Румыніі.

Урадавы крызіс у Бельгіі — следства канфлікту паміж валонцамі і фламандцамі — вельмі цікава ўспрымаецца ў Кішынёве. Некаторыя аналітыкі лічаць, што раскол Бельгіі можа паўплываць на сітуацыю ў Малдове. Справа ў тым, што ў выніку распаду Бельгіі валонская частка можа пагадзіцца на ўступленне ў склад Францыі. У праекцыі на малдоўскія рэаліі гэта можа стаць знакам для Бухарэста афіцыйна прапанаваць Кішынёву пайсці валонскім шляхам — далучыцца да Румыніі. "Ва ўмовах, калі не могуць дамовіцца прыналежныя да адной еўраатлантычнай цывілізацыі валонцы і фламандцы, як змогуць падаць адзін аднаму руку рускамоўная большасць з левага берага Днястра і румынамоўнае насельніцтва з правага, якія ўяўляюць два розных геапалітычных варыянты, што з кожным днём усе больш аддаляюцца?" — задаюць рытарычнае пытанне некаторыя малдаўскія аналітыкі. "Непазбежнасць знікнення Бельгіі знішчыць і Малдову. Тое, што ўчора здавалася фантастычным, сёння становіцца палітычнымі рэаліямі", — адзначае Пятро Богата, адзін з аўтараў версіі. Для даведкі, на днях споўнілася 400 дзён адсутнасці ў Бельгіі кіраўніцтва.
Па матэрыялах “Новый Регион (Расія)