Намібія. Дэгерманізацыя ўсёй краіны

Улады афрыканскай Намібіі пачалі кампанію па барацьбе з нямецкай тапанімічнай спадчынай.

Сталіца Намібіі. Царква Хрыcта і помнік конніку, які сімвалізіваў нямецкую каланіяльную эпоху. Помнік знеслі ў 2013 годзе. Фота Freddy Weber.

Сталіца Намібіі. Царква Хрыcта і помнік конніку, які сімвалізіваў нямецкую каланіяльную эпоху. Помнік знеслі ў 2013 годзе. Фота Freddy Weber.

 У свой час — з 1884 па 1915 год — Намібія была нямецкай калоніяй, што адбілася на назвах вуліц. У прыватнасці, такіх назваў хапае ў сталіцы краіны — Віндхуку. Тут можна прайсціся па вуліцы імя Бісмарка, каб пасля павярнуць на вуліцу імя Шылера і гэтак далей.

Амаль сто гадоў на гэта ніхто не звяртаў увагі, пакуль раптам пра тапаніміку не згадаў «камсамол» мясцовай урадавай партыі SWAPO. На думку«камсамольцаў», каланіяльным назвам у Віндхуку не месца, а вуліцы, якія былі названыя ў гонар немцаў, трэба пераназваць імёнамі змагароў за намібійскую незалежнасць.

Аўтары ідэі перайменавання сцвярджаюць, што такая акцыя ўзмоцніць нацыянальную ідэнтычнасць насельніцтва.

Улады ініцыятыву падтрымалі, аднак падчас яе рэалізацыі ўзніклі праблемы. Ніхто не ведае, што рабіць з вуліцамі, назвы якіх не маюць палітычнага падтэксту. Напрыклад, з каланіяльных часоў у Віндхуку ёсць вуліца імя славутага нямецкага кампазітара Баха. Як улады Намібіі будуць выходзіць з пікантнай сітуацыі, пакуль не вядома.

Паводле нямецкай прэсы