Нарвегія. Беларусь — нарвежскі пратэктарат

Нарвежскія калабарацыяністы шмат разоў прасілі нацысцкую Германію перадаць ім шэраг савецкіх тэрыторый. Гэта вынікае з упершыню апублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Нарвегіі. Іх прадставілі публіцы ў сувязі з угодкамі ўварвання немцаў у Нарвегію 9 красавіка 1940 года. З дакументаў таксама вынікае, што партыя калабарацыяністаў «Нацыянальная згода» (Nasjonal Samling) марыла пашырыць тэрыторыю Нарвегіі за кошт Савецкага Саюза.

Нарвежскія калабарацыяністы шмат разоў прасілі нацысцкую Германію перадаць ім шэраг савецкіх тэрыторый. Гэта вынікае з упершыню апублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Нарвегіі. Іх прадставілі публіцы ў сувязі з угодкамі ўварвання немцаў у Нарвегію 9 красавіка 1940 года. З дакументаў таксама вынікае, што партыя калабарацыяністаў «Нацыянальная згода» (Nasjonal Samling) марыла пашырыць тэрыторыю Нарвегіі за кошт Савецкага Саюза. Нарвежскія фашысты спачатку прасілі пратэктарат на тэрыторыяй у раёне Мурманска, але пасля жорсткай адмовы звярнулі свае позіркі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі. Міністры ўрада нават наведалі акупаваную Украіну з мэтай «заслупаваць» для сябе частку яе тэрыторыі. Больш таго: нарвежскі ўрад стварыў у Осла Рускае кіраванне і інстытут пад назвай «Austrveg» для ўвасаблення ў жыццё сваіх ідэй пра пашырэнне тэрыторыі. Тым не менш, кіраўнік СС Генрых Гімлер не быў зацікаўлены ў стварэнні нарвежскіх пратэктаратаў на тэрыторыі СССР і замест гэтага прапанаваў выкарыстоўваць нарвежцаў як «узброеных фермераў», якія дапамагаюць каланізаваць захопленыя землі.
Па матэрыялах нямецкай прэсы