Польшча. Капелан робіцца святым
6 чэрвеня ў Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія беатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі — капелана “Салідарнасці, які быў закатаваны камуністычнымі спецслужбамі ў
кастрычніку 1984 года.
Нарадзіўся Ежы Папялушка 14 верасня 1947 года ў вёсцы Акопы на Беласточчыне. Яго бацькі былі простымі сялянамі. У сям’і шанавалася памяць дзядзькі, які змагаўся ў шэрагах Арміі Краёвай ды
загінуў ад рук камуністаў. У 1965 годзе Ежы Папялушка паступіў у Мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе стаў ксяндзом.

Калі ў 1981 годзе рух “Салідарнасці стаў набіраць моц, ксёндз Папялушка служыў набажэнствы на ахопленых страйкамі варшаўскіх прадпрыемствах. Пасля ўвядзення ў снежні таго ж года
ваеннага становішча ксёндз Ежы стаў праводзіць у варшаўскім касцёле св. Станіслава Косткі Імшу за Айчыну. На гэтыя набажэнствы збіраліся тысячы людзей, якія прагнулі знайсці для сябе хрысціянскі
адказ на злачынствы рэжыму.
На ксяндза была заведзеная крымінальная справа, за якую яму пагражалі дзесяць гадоў турмы. Падчас ператрусу ў ягоным доме была “знойдзена зброя, што стала падставай для
прапагандысцкай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. За ксяндзом сачылі, супраць яго ладзілі правакацыі, дасылалі лісты з пагрозамі. Калі стала зразумела, што ніякія метады ціску не спрацоўваюць,
спецслужбы прынялі рашэнне забіць ксяндза Папялушку. Увечары 19 кастрычніка 1984 года яго машыну спынілі каля Торуні два супрацоўнікі Службы бяспекі, пераапранутыя ў форму дарожнай міліцыі. Ксяндза
схапілі, звязалі і кінулі з моста ў Віслу. Цела святара-пакутніка было знойдзена ў рацэ толькі праз дзесяць дзён.
Паводле westki.info