Польскія ўлады не пускаюць праваабаронцаў да мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Пры адсутнасці меддапамогі ахвяр сярод людзей, якія захраснулі на беларуска-польскай мяжы, будзе не пазбегнуць, упэўнены прадстаўнікі няўрадавай арганізацыі "Урачы на мяжы".

59077943_401_1.jpg

Польшча не дае згоды на тое, каб медыкі з няўрадавых праваабарончых арганізацый абследавалі мігрантаў, якія захраснулі на мяжы краіны з Беларуссю. Як паведамляе польскае анлайн-выданне rmf24 у нядзелю, 31 кастрычніка, на пазіцыю Варшавы ў гэтым пытанні не паўплывала нават спроба пасярэдніцтва з боку высокапастаўленага прадстаўніка каталіцкай царквы.
Па даных арганізацыі "Урачы на ​​мяжы", Войцэх Поляк — арцыбіскуп Гнезненскі і прымас Польшчы (святар, які валодае вышэйшай духоўнай юрысдыкцыяй над іншымі біскупамі ў краіне) — звярнуўся з адпаведнай просьбай у міністэрства ўнутраных спраў краіны, але атрымаў негатыўны адказ на свой ліст.


Напрыканцы кастрычніка крытычна настроеная ў дачыненні да дзейнага ўрада краіны газета Gazeta Wyborcza апублікавала заяву праваабаронцаў, у якой яны сцвярджаюць, што, паводле іх звестак, дзясяткі чалавек з ліку мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, маюць патрэбу ў неадкладнай медыцынскай дапамозе. "Мы ведаем аб некалькіх смяротных зыходах і ведаем, што ахвяр будзе больш, калі доступ да медыцынскай дапамогі будуць блакіраваць і далей", — гаварылася ў гэтым дакуменце.
У арганізацыі "Урачы на ​​граніцы" адзначаюць таксама, што пагранічныя службы Польшчы таксама адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з імі, спасылаючыся на рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае з 2 верасня ў прыгранічнай зоне.
Паводле dw.com