Ірландыя. Адзінства адкладаецца
Перамога прыхільнікаў так званага Лісабонскага праекту канстытуцыі ЕС пахавала, як піша брытанская прэса, адну з самых вялікіх мараў ірландскіх нацыяналістаў. У пачатку гэтага стагоддзя яны паставілі перад сабой грандыёзную задачу — аб’яднаць Паўночную Ірландыю (цяпер частка Вялікабрытаніі) і Ірландскую Рэспубліку ў адну краіну. Тэрмін выканання — сакавік 2016 года, калі спаўняецца сто гадоў вялікай падзеі ў гісторыі краю. У сакавіку 1916-га групка ірландскіх нацыяналістаў, не маючы ніякага шансу на перамогу, захапіла цэнтр Дубліна і абвясціла пра незалежнасць ад Лондану.
Перамога прыхільнікаў так званага Лісабонскага праекту канстытуцыі ЕС пахавала, як піша брытанская прэса, адну з самых вялікіх мараў ірландскіх нацыяналістаў. У пачатку гэтага стагоддзя яны
паставілі перад сабой грандыёзную задачу — аб’яднаць Паўночную Ірландыю (цяпер частка Вялікабрытаніі) і Ірландскую Рэспубліку ў адну краіну. Тэрмін выканання — сакавік 2016
года, калі спаўняецца сто гадоў вялікай падзеі ў гісторыі краю. У сакавіку 1916-га групка ірландскіх нацыяналістаў, не маючы ніякага шансу на перамогу, захапіла цэнтр Дубліна і абвясціла пра
незалежнасць ад Лондану. Бунт, натуральна, быў падаўлены, аднак ён даў моцны штуршок працэсу нацыянальнага і палітычнага адраджэння, які ў выніку прывёў да адраджэння ірландскай дзяржаўнасці. Аднак
вынікі рэферэндуму ставяць крыж на гэтых планах. Большасць ірландцаў выступаюць за развіццё сувязяў з краінамі ЕС, бо бачаць у ім рэцэпт ад эканамічнага крызісу.
Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)