Самая вялікая інфляцыя
Днямі Нацбанк Беларусі прадставіў новую купюру наміналам у 200 тысяч рублёў. Цешыць у такой сітуацыі толькі тое, што нашаму “зайчыку яшчэ вельмі далёка да венгерскага
пенгё.
Менавіта венгерская пасляваенная валюта — пенгё — паставіла рэкорд у сучаснай гісторыі інфляцый. Яе кульмінацыя была зафіксаваная 1 ліпеня 1946 года, калі курс пенгё да долара
дасягнуў узроўню 460 000 000 000 000 000 000 000 000 000 (4,6х1029).
Днямі Нацбанк Беларусі прадставіў новую купюру наміналам у 200 тысяч рублёў. Цешыць у такой сітуацыі толькі тое, што нашаму “зайчыку яшчэ вельмі далёка да венгерскага
пенгё.
Менавіта венгерская пасляваенная валюта — пенгё — паставіла рэкорд у сучаснай гісторыі інфляцый. Яе кульмінацыя была зафіксаваная 1 ліпеня 1946 года, калі курс пенгё да долара
дасягнуў узроўню 460 000 000 000 000 000 000 000 000 000 (4,6х1029).
Самае цікавае, што раней пенгё быў дастаткова стабільнай грашовай адзінкай. Яго ўвялі ў 1925 годзе замест старых венгерскіх крон. Дарэчы, назва “пенгё (pengо) утварылася ад
венгерскага слова, якое можна перакласці як “дзынь (гук манет, калі іх ударыць адна аб адну). Цікавая дэталь — большасць надпісаў на купюрах пенгё былі
прадубляваныя на мовах нацыянальных меншасцяў, якія жылі ў той час у Венгрыі: нямецкай, славацкай, сербскай, румынскай. Хаця не выключана, што гэта быў прапагандысцкі жэст. Як вядома, Венгрыя вельмі
балюча перажыла наступствы Версалю, калі ад яе адрэзалі большую частку тэрыторый, што ўваходзілі ў землі Венгерскай Кароны ў складзе Аўстра-Венгрыі.
На 1925 год грашовая сістэма Венгрыі ўяўляла сабой поўны хаос. Акрамя венгерскіх крон, якія друкаваліся з 1919 года, тут хадзілі старыя аўстра-венгерскія кроны са штампам “Венгрыя.
Пры жаданні можна было расплаціцца і грашыма, якія друкавалі камуністы ў час Венгерскай камуны 1919 года. Аднак урад хутка навёў парадак на валютным рынку, паколькі дзякуючы падтрымцы краін Антанты
меў дастатковы залаты запас. Новыя пенгё мянялі па курсу 12 500 старых крон. Долар ЗША ў 1925 годзе быў роўны 5,7 пенгё.
Для сярэдне развітай аграрнай краіны, якой была Венгрыя паміж дзвюма сусветнымі войнамі, яе фінансы былі вельмі добрыя, аб чым сведчыць і курс пенгё. Так, на пачатку 1938 года курс долара складаў 5,4
пенгё. Як ні парадаксальна, вайна не пагоршыла сітуацыю ў грашовай сферы. Паколькі тагачасны венгерскі рэжым адмірала Хорці быў саюзнікам Германіі, давер да пенгё захоўваўся на працягу першай паловы
вайны, калі гітлераўцы трыумфальна крочылі па Еўропе. Упісалася Венгрыя і ў нацысцкую мадэль еўрапейскай эканомікі. Тут знаходзіліся самыя ўлюблёныя курорты немцаў. Венгрыя стала нямецкім Галівудам.
На гэтым фоне пенгё толькі рос. Так, у сакавіку 1941 года за адзін долар давалі 5 пенгё.
Аднак па ходу перамог антыгітлераўскай кааліцыі эканоміка Трэцяга рэйху пачала дэградаваць. А за ёй і эканоміка яе венгерскага сатэліта — у чэрвені 1944-га адзін долар можна было набыць ужо
за 33 пенгё. Ну а калі да Будапешта падышла Чырвоная Армія, стаў відавочны крах рэжыму Хорці і яго фінансава-эканамічных інстытутаў. Цікава, што ў гэтым плане харцісты змагаліся да апошняга.
Нягледзячы на тое, што Будапешт быў заняты Саветамі, яны ўпарта друкавалі грошы ў адным з гарадоў, які застаўся пад іх кантролем. Пасля заканчэння вайны, на 31 жніўня 1945 года, курс долара ЗША да
пенгё складаў 1320.
Тую ж інфляцыйную палітыку працягнулі новыя ўлады. Да канца кастрычніка 1945 года пенгё абясцэніўся да 8 200, а да канца года — да 128 тысяч за долар.
І вось тут адбывацца самае цікавае. Звычайна, такія тэмпы інфляцыі вельмі хутка прыводзяць да поўнага калапсу грашовага звароту ў краіне. Бізнэс замірае, а насельніцтва пераходзіць на натуральны
абмен і разлікі ў замежнай валюце. Але венгры ў тыя гады выявілі зайздросную ўпартасць і працягнулі друкаваць нічым не забяспечаныя грошы настолькі доўга, наколькі гэта было магчыма.
Праўда, паралельна нешта ўсё ж рабілася. Так, са студзеня 1946 года ў мэтах стабілізацыі сітуацыі была ўведзена эрзац-валютная адзінка “адопенгё (гэта значыць “падатковы
пенгё). Адопенгё першапачаткова прыраўноўваўся да пенгё, але выкарыстоўваўся толькі ў якасці больш стабільнай банкаўскай адзінкі разліку.
Рэформа быццам спрацавала. Нечакана пачалася доўгачаканая стабілізацыя. Адопенгё спачатку рос да долара. Праз 3 месяцы, напрыканцы сакавіка, долар ацэньваўся да 1 750 000 пенгё, або прыкладна да 40
000 адопенгё, — гэта значыць адопенгё з пачатку года вырас прыкладна ўтрая.
Аднак у красавіку адбыўся фенаменальны абвал нацыянальнай валюты. Ужо 1 мая долар каштаваў 59 мільярдаў пенгё, ці 94 мільёна адопенгё. У канцы мая купюра ў 1 мільярд пенгё каштавала 2,4 цэнта
ЗША.
25 красавіка 1946 года ў абарот уводзіцца новая грашовая адзінка “міліпенгё, якая азначае мільён пенгё. Адначасова друкуюцца купюры ў 10 і 100 тысяч мільёнаў пенгё. Эфект аказаўся
разавым. Ужо на пачатку чэрвеня нацыянальны банк эмітуе банкноты ў 1 і 10 мільёнаў м-pengо, а праз усяго дзесяць дзён на руках у людзей ужо з’яўляюцца купюры з 100 і 1000 мільёнаў м-pengо.
Для прыстойнасці іх завуць біліпенгё (b-pengo).
На пачатку лета 1946 года інфляцыя цалкам выйшла з-пад кантролю. На гэты час яна дасягнула прыкладна 400% у суткі, гэта значыць кошты штодня раслі ў 5 разоў, і купюры, адпаведна, абясцэньваліся
аўтаматычна. Ілюстрацыяй эпохі стаў славуты фотакадр, на якім дворнік вымятае з тратуараў Будапешту кіпы старых нікому не патрэбных пенгё малога наміналу. Канец эры пенгё адзначыўся самым высокім
узроўнем інфляцыі за ўсю гісторыю — у ліпені 1946 годзе была ўведзена штучная адзінка, роўная двум трыльёнам пенгё.
Венгерскую гіперінфляцыю атрымалася спыніць толькі праз месяц. 1 жніўня 1946 года была надрукавана новая грашовая адзінка — форынт, курс абмену пенгё да якога склаў 4х1029, што
таксама з’явілася абсалютным рэкордам для ўсіх грашовых сістэм свету.
Застаецца дадаць, што менавіта на лозунгах барацьбы і перамогі над інфляцыяй да ўлады ў Венгрыі прыйшла Венгерская сацыялістычная партыя. Яна з’явілася ініцыятарам правядзення грашовай
рэформы, і поспех форынта быў скарыстаны для мэтаў палітычнай прапаганды, якая ў 1948–1949 гадах садзейнічала поўнаму захопу ўлады ў краіне.
Вось так закончылася незвычайная гісторыя венгерскай валюты, якая сведчыць, што ў нашага Нацбанку яшчэ ёсць куды рухацца.