У Кітаі зноўку небяспечны птушыны грып

Улады Кітая спрабуюць стрымаць самую небяспечную з 2013 года эпідэмію птушынага грыпу ў краіне.

8_2_1.jpg

Са студзеня па меншай меры 87 чалавек памерлі ў Кітаі ад гэтай хваробы.
Усяго ў краіне зафіксавана больш за 260 выпадкаў захворвання на вірус H7N9.
Ўлады пачалі закрываць птушыныя рынкі ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах краіны. Ўведзены павышаныя меры кантролю пры транспартоўцы птушак.
Па словах кітайскіх уладаў, большасць выпадкаў заражэння грыпам — вынік кантактаў з хатняй птушкай. Часцей за ўсё гэта адбываецца на рынках ці фермах.
Цяпер улады просяць насельніцтва пазбягаць прамых кантактаў з птушкамі.
Работнікаў аховы здароўя вучаць распазнаваць раннія сімптомы птушынага грыпу.
У гэтым годзе вірус менш выяўлена праяўляе сябе ў хатняй птушкі. Часта сімптомы застаюцца незаўважнымі. Пры гэтым у людзей захворванне працякае ў больш цяжкай форме і часцей, чым раней, прыводзіць да смерці.
Эксперты крытыкуюць улады Кітая за тое, што яны недастаткова аператыўна рэагуюць на эпідэмію.Чатыры гады таму ў Кітаі адбылася буйная ўспышка птушынага грыпу, якая забрала жыцці некалькіх дзесяткаў чалавек.
Тады ў краіне пачалася паніка: людзі хадзілі па вуліцах у масках, масава знішчалася хатняя птушка, многія кітайцы стараліся не наведваць грамадскія месцы.
Курыцу прыйшлося прыбраць з меню школ і харчавання на самалётах. Многія кітайцы адмаўляліся ад мяса птушкі з-за страху захварэць на грып.
Пакуль у краіне няма падобнай панікі, піша Рэйтэр. Многія кітайцы і работнікі сетак рэстаранаў хуткага харчавання заявілі агенцтву, што не ведалі, наколькі буйной апынулася цяперашняя ўспышка птушынага грыпу.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі