У Паўночнай Карэі можа быць ужо больш за мільён заражаных каронавірусам

У Паўночнай Карэі, якая толькі некалькі дзён таму прызнала успышку каронавіруса на сваёй тэрыторыі, можа быць ужо мільён хворых. Улады КНДР задзейнічалі войска ў спробе ўзяць пад кантроль сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне, дзе не праводзілася вакцынацыя.

_124760893_3b8119fd_bdba_46c8_956d_4628a8933236.jpg.webp


Лідар КНДР Кім Чэн Ын раскрытыкаваў чыноўнікаў аховы здароўя і загадаў падначаленым спыніць распаўсюджванне віруса, а войску — аказаць дапамогу ў дастаўцы лекаў.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра больш чым мільён грамадзян, якія заразіліся «грыпам», як называюць у КНДР каронавірус. З іх каля 50 чалавек памерлі, аднак невядома, як шмат людзей заразіліся менавіта кавідам. Паколькі ў Паўночнай Карэі мала лабараторый, колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на кавід таксама невялікая.
Пры гэтым Паўночная Карэя, у якой усё ж увялі нацыянальны локдаўн, можа быць асабліва схільная да заражэння, паколькі там не праводзілася вакцынацыя, а сістэма аховы здароўя знаходзіцца ў кепскім стане.
Як паведамляюць паўночнакарэйскія СМІ, у мінулыя выхадныя Кім Чэн Ын склікаў экстраннае пасяджэнне Палітбюро, на якім абвінаваціў чыноўнікаў сістэмы аховы здароўя ў тым, што яны не забяспечваюць пастаўкі неабходных медыкаментаў. Ён таксама распарадзіўся задзейнічаць ваенных медыкаў для «неадкладнай стабілізацыі паставак медыкаментаў у Пхеньян».
Пра першыя выпадкі заражэння кавідам у краіне было абвешчана яшчэ на мінулым тыдні, хоць эксперты мяркуюць, што вірус прысутнічаў там і раней.
Міжнародная супольнасць, у сваю чаргу, яшчэ ў мінулым годзе прапаноўвала Паўночнай Карэі мільёны доз вакцыны «AstraZeneca» і вакцын кітайскай вытворчасці, аднак тады Пхеньян сцвярджаў, што трымае сітуацыю пад кантролем, паколькі з пачатку студзеня 2020 перакрыў усе межы.
Ствараецца ўражанне, што Паўночная Карэя сёння апынулася там, дзе ўвесь свет быў яшчэ ў пачатку 2020 года. Каронавірус хутка распаўсюджваецца сярод насельніцтва, якое не вакцынаванае, не набыло імунітэт, і дзе магчымасці лячэння хваробы вельмі абмежаваныя.
Розніца ж заключаецца ў тым, што ў Паўночнай Карэі быў час на падрыхтоўку, аднак яна мала што зрабіла. Замест гэтага ўсе намаганні былі сканцэнтраваныя на тым, каб не дапусціць вірус у краіну.
Краіна адпрэчвала прапанаваныя ёй вакцыны, сцвярджаючы, што не мае патрэбы ў іх. Цяпер яны патрэбныя, але, верагодна, час упушчаны. Паводле слоў экспертаў, на дадзены момант галоўным прыярытэтам павінны стаць не вакцыны, а антывірусныя лекі, якія маглі б дапамагчы ўжо захварэлым людзям.
Але для гэтага Паўночная Карэя павінна прыняць дапамогу, а яна такой дапамогі яшчэ не прасіла. Прапанова Паўднёвай Карэі даць вакцыны засталася без адказу.
Ды і наогул вельмі малаверагодна, каб Пхеньян прыняў паўднёвакарэйскую дапамогу. Для яго было б нашмат больш прымальна, калі б прапанова зыходзіла ад міжнароднай арганізацыі — накшталт ААН, — нават калі б гэта азначала што тыя ж паўднёвакарэйскія пастаўкі будуць перепакаваныя і перапраўленыя вакольным шляхам.
Паўночная Карэя не хоча рызыкаваць з прыёмам дапамогі і медыкаментаў, бо гэта азначала б, што яна павінна пусціць у краіну замежнікаў, якія будуць размяркоўваць гэтую дапамогу і рабіць прышчэпкі. Аднак той факт, што яна паведамляе пра штодзённыя смерці і заражэнні, сведчыць аб тым, што яна мае патрэбу ў дапамозе і чакае яе.
Паводле слоў прафесара усходазнаўства і афрыканістыкі Школы пры Лонданскім універсітэце (SOUS) Хэйзел Сміт, у мінулым ключавым элементам стратэгіі барацьбы з эпідэміямі тыпу атыповай пнеўманіі або эболы ў Паўночнай Карэі былі жорсткія каранціны.
Але пасля таго, як вірус кавіда дабраўся да Паўночнай Карэі, аказалася, што ў іх няма арганізацыйнай інфраструктуры і не хапае самага неабходнага — сродкаў дэзінфекцыі, электрычнасці і нават чыстай вады.
«Пасля таго, як эпідэмія ўсё ж разгарэлася, яны сталі адчуваць складанасці з тым, каб трымаць сітуацыю пад кантролем і лячыць хворых», — расказала прафесар Сміт у інтэрв'ю Бі-бі-сі.
Паўночная Карэя мяжуе з Паўднёвай Карэяй і з Кітаем: абедзве гэтыя краіны ўжо даўно змагаюцца з успышкамі каронавіруса. А Кітай цяпер і зусім увёў лакдаўны ў найбуйнейшых гарадах, каб стрымаць варыянт «Амікрон. Паўднёвая Карэя ўжо прапанавала даслаць паўночнаму суседу ўсю неабходную дапамогу, уключаючы вакцыны, медперсанал і медабсталяванне, калі Пхеньян яе запытае.
Сам лідэр КНДР у суботу назваў вірус, які хутка распаўсюджваецца, «вялікай катастрофай». «Распаўсюд эпідэміі — гэта [найвялікшае] узрушэнне, якое абрынулася на нашу краіну з моманту яе заснавання», — заявіў ён.
Акрамя прамой пагрозы здароўю людзей пандэмія можа выклікаць у краіне чарговы харчовы крызіс.
У 1990-я гады КНДР ўжо перажывала голад, ды і цяпер, паводле даных Сусветнай харчовай праграмы, 11 з 25 млн. насельніцтва хранічна недаядаюць. Цяпер жа, калі сяляне праз хваробу не змогуць працаваць у палях, наступствы, на думку аналітыкаў, могуць быць самымі сумнымі.
Паводле bbc.com.