Пастановай узбекскага Мінздраву ўводзіцца асаблівы рэжым выезду медыкаў за мяжу. Цяпер медыцынскія супрацоўнікі абавязаны мінімум за дзесяць дзён да ад’езду падаць на імя міністра аховы
здароўя адпаведную заяву з указаннем мэты паездкі і дачакацца дазволу. Па вяртанні з паездкі яны мусяць напісаць абавязковую справаздачу пра свае замежныя прыгоды і на працягу трох дзён накіраваць яе
ў адмысловы дэпартамент таго ж Мінздрава. Пастанова Мінздраву парушае артыкул 28 Канстытуцыі Узбекістана, паводле якога «грамадзянін рэспублікі мае права на вольны выезд». Зрэшты, і
без таго грамадзяне Узбекістана не зусім свабодныя ў сваім жаданні выязджаць за мяжу. Спачатку патрэбна атрымаць свайго роду выязную візу — г. зв. стыкер, які дзейнічае ўсяго два гады. Для
атрымання стыкера патрэбна шмат даведак, часу і грошай.
Па матэрыялах Фергана.ру (Узбекістан)
Узбекістан. Медыкам абмежавалі права на выезд
- Замежжа
- 02-04-2010
Пастановай узбекскага Мінздраву ўводзіцца асаблівы рэжым выезду медыкаў за мяжу. Цяпер медыцынскія супрацоўнікі абавязаны мінімум за дзесяць дзён да ад’езду падаць на імя міністра аховы
здароўя адпаведную заяву з указаннем мэты паездкі і дачакацца дазволу. Па вяртанні з паездкі яны мусяць напісаць абавязковую справаздачу пра свае замежныя прыгоды і на працягу трох дзён накіраваць яе
ў адмысловы дэпартамент таго ж Мінздрава. Пастанова Мінздраву парушае артыкул 28 Канстытуцыі Узбекістана, паводле якога «грамадзянін рэспублікі мае права на вольны выезд».
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: