Узбекістан. Палеміка вакол цнатлівасці

Вялікі рэзананс мела ў Сярэдняй Азіі справа рэжысёра-дакументаліста Уміды Ахмедавай. На мінулым тыдні ёй вынеслі прысуд — тры гады зняволення за знявагу ўзбекскага народа, а пасля адразу амніставалі. Непасрэдна справа была распачата з-за знятага Умідай дакументальнага фільма “Цяжар цнатлівасці, які, паводле дзяржаўных экспертаў, падрывае традыцыі ўзбекаў. Фільм “Цяжар цнатлівасці прысвечаны актуальнай для шматлікіх краін Усходу тэме захавання дзявоцкай цнатлівасці да моманту шлюбу.

Вялікі рэзананс мела ў Сярэдняй Азіі справа рэжысёра-дакументаліста Уміды Ахмедавай. На мінулым тыдні ёй вынеслі прысуд — тры гады зняволення за знявагу ўзбекскага народа, а пасля адразу амніставалі. Непасрэдна справа была распачата з-за знятага Умідай дакументальнага фільма “Цяжар цнатлівасці, які, паводле дзяржаўных экспертаў, падрывае традыцыі ўзбекаў. Фільм “Цяжар цнатлівасці прысвечаны актуальнай для шматлікіх краін Усходу тэме захавання дзявоцкай цнатлівасці да моманту шлюбу. Стужка — гісторыя маладой дзяўчыны, якая пасля вяселля была выгнана з хаты жаніха, бо яе свякроў палічыла, што нявеста апынулася не цнатлівай. Пасля гэтага дзяўчына некалькі разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам, лёс яе не склаўся. Працэс над стваральнікам фільма спрыяў росту яго папулярнасці і выклікаў цікавую палеміку наконт таго, ці трэба ўзбекскім дзяўчатам захоўваць цнатлівасць да шлюбу. Адны казалі, што тая дзяўчынка сама вінаватая, паколькі не сказала жаніху праўду напярэдадні вяселля. Другія — што дурная, паколькі магла зрабіць сабе ў гінеколага адпаведную аперацыю, і ўсё было б адпаведна традыцыі. Самае смешнае, аднак, што тэма закранула рэжым. Дочкі прэзідэнта Карымава як мінімум па два разы былі ў шлюбе. Ці маюць права чыноўнікі судзіць кагосьці за знявагу традыцый, калі яны самі парушаюць іх, пытаюцца людзі.
Па матэрыялах казахскай прэсы