Замежныя СМІ пра Беларусь: 27 жніўня - 2 верасня
Глыбокі эканамічны крызіс у краіне не замінае прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку рыхтавацца да хуткіх парламенцкіх выбараў. Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», якому даўно прадказваюць статус партыі, нарэшце заявіла пра сваю гатоўнасць ёю стаць. Аналізуючы выказванні мясцовых ідэолагаў, эксперты прагназуюць змены ў беларускім выбарчым заканадаўстве. Праз год (да канца верасня 2012 года) у Беларусі павінны адбыцца парламенцкія выбары. Падысці да іх Беларусь можа са змененым выбарчым заканадаўствам.
Глыбокі эканамічны крызіс у краіне не замінае прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку рыхтавацца да хуткіх парламенцкіх выбараў. Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», якому даўно
прадказваюць статус партыі, нарэшце заявіла пра сваю гатоўнасць ёю стаць. Аналізуючы выказванні мясцовых ідэолагаў, эксперты прагназуюць змены ў беларускім выбарчым заканадаўстве. Праз год (да канца
верасня 2012 года) у Беларусі павінны адбыцца парламенцкія выбары. Падысці да іх Беларусь можа са змененым выбарчым заканадаўствам.
«Независимая газета» (Расія)
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка бравіраваў сваім статусам самага лепшага сябра Расіі і выпатрабаваў за гэтыя прапагандысцкія выказванні шэраг бясплатных крэдытаў, спісанні запазычанасцяў, танны газ. З
расійскага боку адміністрацыя Ельцына хацела паказаць, што курс на разбурэнне постсавецкай прасторы завершаны. Усё гэта было несур’ёзнай палітычнай гульнёй. І калі да ўлады прыйшоў Пуцін і
рубам паставіў пытанне пра нашу інтэграцыю, заклікаў да знакамітай фразы «аддзяліць мух ад катлет», мы ўбачылі, што Лукашэнка не гатовы ісці на сур’ёзныя інтэграцыйныя
крокі. Відавочна, што ўжо існуючую базу Саюзнай дзяржавы можна выкарыстоўваць як пляцоўку для абмеркавання тых ці іншых праблем. Аднак пра рэальнае аб’яднанне Расіі і Беларусі, як яно
задумвалася 15 гадоў таму, хутчэй за ўсё, варта забыцца.
«Голос Росии» (Расія)
МВФ будзе абмяркоўваць пытанне пра выдачу Беларусі крэдыту, у якім яна мае вялікую патрэбу. Гэта рашэнне можа адыграць ключавую ролю для захавання ўлады Лукашэнкі. Лукашэнка просіць у МВФ 8 мільярдаў
долараў. Але Беларусь пакуль ледзь распачынае нейкія эканамічныя рэформы, на якіх настойвае міжнародная супольнасць. Меркаванні ў МВФ падзяліліся: адны лічаць, што крэдыт без рэформаў заахвоціць
Лукашэнку працягваць цяперашні эканамічны курс і рэпрэсіі, іншыя мяркуюць, што адмова МВФ яшчэ глыбей «штурхне» беларускага дыктатара ў абдымкі Расіі.
«Independent» (Вялікабрытанія)
За дваццаць гадоў размоваў пра расійскі выбар «Бацька» падсадзіў краіну на іголку маскоўскіх «інтэграцыйных» крэдытаў і давёў яе эканоміку да поўнага маразму.
Украінскія кіраўнікі разам з дружалюбнымі ім алігархамі проста разрабавалі тэрыторыю, якая ім дасталася. Зараз беларускі «калгас» падазрона нагадвае ўкраінскі
«абшчак».
«Остров» (Украіна)
Інфляцыя ў краіне перавысіла 50%, і няма ніякіх перадумоў для яе зніжэння. Як будзе развівацца сітуацыя, не можа прагназаваць нават міністэрства эканомікі краіны. Нейкую выразнасць у сітуацыю павінна
было ўнесці пасяджэнне па сацыяльна-эканамічным развіцці з удзелам прэзідэнта Лукашэнкі, якое прайшло ў чацвер. Але замест пэўнага плану дзеянняў на валютным рынку і выразнай эканамічнай стратэгіі
беларусы зноў атрымалі набор абяцанняў, што сітуацыя выправіцца на працягу двух месяцаў. А шэраг мер да і пасля нарады сігналізуе, што змяняць ніхто нічога не плануе.
«Новые известия» (Расія)