Замежныя СМІ пра Беларусь: 30 студзеня-5 лютага

Абодвум бакам не выгадна было зацягваць канфлікт, улічваючы некаторыя вонкавыя чыннікі. Расійскі «Газпрам» сёлета плануе пачаць будаўніцтва аднаго з новых газаправодаў, і залішняя мітусня вакол паставак энергарэсурсаў яму не патрэбна. Беларусы таксама добра разумеюць, што працяглае супрацьстаянне нічым добрым не скончыцца. У 2007 годзе, пасля аднаго з такіх канфліктаў, Расія актывізавала стварэнне новага нафтаправода ў абыход беларусаў.

«Взгляд» (Расія)

Абодвум бакам не выгадна было зацягваць канфлікт, улічваючы некаторыя вонкавыя чыннікі. Расійскі «Газпрам» сёлета плануе пачаць будаўніцтва аднаго з новых газаправодаў, і залішняя мітусня вакол паставак энергарэсурсаў яму не патрэбна. Беларусы таксама добра разумеюць, што працяглае супрацьстаянне нічым добрым не скончыцца. У 2007 годзе, пасля аднаго з такіх канфліктаў, Расія актывізавала стварэнне новага нафтаправода ў абыход беларусаў.
«Взгляд» (Расія)
Некаторыя акалічнасці развіцця ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі таксама паказваюць на існаванне глебы для далейшага расколу з РФ. У канцы мінулага года Мінск абвясціў пра намер распрацаваць новую «Сістэму нацыянальнай бяспекі». Разынкай гэтага дакумента можа стаць пункт пра забеспячэнне энергетычнай бяспекі з намёкам на праблемы з Расіяй. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка актыўна развівае двухбаковыя адносіны з туркменскім калегам, у тым ліку таксама для забеспячэння прамых паставак энерганосьбітаў. Варта ўзгадаць і пра паглыбленне кантактаў Беларусі з МВФ. Дарэчы, апошні спрабуе атрымаць ролю медыятара ў нафтавай спрэчцы паміж РФ і РБ. Усё гэта кажа пра тое, што напамін Кангрэса ЗША пра нелегальны збройны бізнес Беларусі можа мець шматпланавае прыкладанне да бягучай сітуацыі. Вядома, меркаваць, што сам па сябе гэты крок можа пасварыць Маскву і Мінск, падстаў няма. Але ў дачыненні да іншых фактараў гэта можа адыграць сваю ролю.
«Комментарии» (Украіна)
Дамова, якую Масква і Мінск дасягнулі пасля доўгай і працяглай нафтавай вайны, хутчэй за ўсё, толькі падштурхне Аляксандра Лукашэнку да рэалізацыі праекта Адэса—Броды, і адпаведна, адштурхне ад Расіі. Нягледзячы на «добрую міну» беларускага кіраўніцтва, у нафтавай вайне яны панеслі вялікія фінансавыя страты. Відавочна, што Беларусь перастала быць нафтавым афшорам. У той жа час ад сваіх пазіцый Мінск не адступіў і прадаць свае заводы расіянам не пагадзіўся. Гэта можа азначаць толькі адно: у Аляксандра Лукашэнкі маюцца іншыя планы адносна выкарыстання гэтых прадпрыемстваў… Ды і настойлівае запрашэнне Польшчы і Украіны ўдзельнічаць у праекце Адэса—Броды—Гданьск таксама як ніколі своечасовае.
«Независимая газета» (Расія)
 
Час пакажа, у што выльецца гэта не пазбаўленая ўнутраных супярэчнасцяў канфігурацыя новай апазіцыі. Беларускія ўлады заўсёды на крок апярэджвалі апазіцыю. Беларускі рэжым даўно ўжо на справе, а не словах рэалізаваў гэту самую «незалежнасць». Толькі дзяржаўная незалежнасць Рэспублікі Беларусь увасабляецца на практыцы сыходзячы з прымітыўных матэрыяльных інтарэсаў беларускага чыноўніцтва, а не ў памяць Вітаўта Вялікага і бел-чырвона-белага сцяга. Але тым больш надзейна… Беларускаму незалежніцкаму блоку (БНБ) і да іх падобных наўрад ці атрымаецца перагуляць цяперашнюю ўладу і на глебе правага папулізму і на глебе флірту з царквой. Тут дзяржава ўсё трымае пад кантролем, а па частцы таго, як трэба размаўляць з кансерватыўным абывацелем, прэзідэнт Лукашэнка дасць фору кожнаму. Так што ў перспектыве барацьба БНБ з «таталітарызмам», «камунізмам» будзе найбольш паспяховай толькі ў дачыненні да былых таварышаў па калісьці адзіным дэмакратычным руху.
«Рабкор» (Расія)