Замежныя СМІ пра Беларусь: 5 верасня - 11 верасня
Новы кіраўнік прадстаўніцтва АБСЕ не толькі будзе прыхільнікам аб’ектыўнага аналізу становішча ў краіне, але, магчыма, раскапае дадатковыя цікавыя падрабязнасці пра тое, як Мінск набывае «сяброў» у ЕС. Страх выкрыцця праявіўся ў гнеўным спічу Лукашэнкі напрыканцы жніўня, калі беларускі прэзідэнт заявіў, што не збіраецца выконваць непажаданыя прапановы ЕС. Дайшло да заяў пра тое, што ўся рэспубліка будзе жыць у зямлянках, каб Аляксандру Рыгоравічу не давялося схіліць калена перад еўрапейцамі.
Новы кіраўнік прадстаўніцтва АБСЕ не толькі будзе прыхільнікам аб’ектыўнага аналізу становішча ў краіне, але, магчыма, раскапае дадатковыя цікавыя падрабязнасці пра тое, як Мінск набывае
«сяброў» у ЕС. Страх выкрыцця праявіўся ў гнеўным спічу Лукашэнкі напрыканцы жніўня, калі беларускі прэзідэнт заявіў, што не збіраецца выконваць непажаданыя прапановы ЕС. Дайшло да
заяў пра тое, што ўся рэспубліка будзе жыць у зямлянках, каб Аляксандру Рыгоравічу не давялося схіліць калена перад еўрапейцамі. Уладзімір Макей заявіў, што пасля ад’езду Шмідта Беларусь,
магчыма, больш не мае патрэбы ў сталым прадстаўніцтве АБСЕ. Дзіўнасць заявы Макея палягае ў тым, што годам раней яго ведамства прыклала тытанічныя высілкі для адкрыцця прадстаўніцтва АБСЕ. Ці
прымусіць чарговы правал Лукашэнкі змяніць метады дзейнічаць або пачаць рэальныя рэформы? Разлічваць на гэта не даводзіцца. Больш верагодным бачыцца развіццё сцэнару, падчас якога Аляксандр Рыгоравіч
паспрабуе замірыцца з Масквой, якая літаральна ўчора, з яго ж слоў, спрабавала захапіць і паглынуць Беларусь.
«Сегодня» (Расія)
На мінулым тыдні ў адным са сваіх інтэрв’ю экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса таксама заявіў, што Лукашэнка ашуквае Еўропу, фліртуючы адначасова і з ёй, і з Расіяй. Учора ў Мінску міністр
замежных спраў Славакіі на сустрэчы з апазіцыяй таксама пацвердзіў, што шматлікія еўрапейскія палітыкі бачаць гульні Лукашэнкі. «Змены ў Беларусі носяць касметычны характар, а дыялог пакуль
ідзе па сцэнары Мінска», — заявіў Лайчак. Дарэчы, сустрэўся еўрапейскі службовец і з Аляксандрам Лукашэнкам. Па інфармацыі афіцыйных крыніц, прэзідэнт Беларусі рабіў акцэнт на
пашырэнні эканамічнага ўзаемадзеяння. Як паказвае практыка, беларуская апазіцыя, нягледзячы на сваю слабасць, здольная «атруціць існаванне» ўладаў. Нагадаем, што не так даўно
менавіта з-за скарг апазіцыі Мінск пакінуў кіраўнік офісу АБСЕ, які быў зручны ўладам. Раздражненне афіцыйнага Мінска вылілася ў заяву пра немэтазгоднасць знаходжання офіса арганізацыі ў
краіне.
«Независимая газета» (Расія)
Зрэшты, той факт, што пракурорам, чэкістам і міліцыянерам у Беларусі развязалі рукі, не абараняе іх саміх. Па-першае, гэтыя органы ўжо могуць займацца расследаваннямі ў дачыненні адзін да аднаго.
Па-другое, не так даўно Лукашэнка заявіў пра намер стварыць падкантрольны і падсправаздачны асабіста яму следчы камітэт, які будзе займацца расследаваннем карупцыйных спраў органаў унутраных спраў і
пракуратуры. Такім чынам, сёння на прыцэле ў прэзідэнта можа апынуцца любы чалавек, які займае высокую пасаду, ці кіраўнік буйнай кампаніі. Каго пасадзяць заўтра, невядома. Але што пасадзяць
— у гэтым сумнявацца не даводзіцца.
«Частный корреспондент» (Украіна)
Самая вялікая перашкода засталася ззаду. Я маю на ўвазе прэзідэнцкі дэкрэт нумар 555, які ўвёў абмежаванні на выезд беларускіх дзяцей на аздараўленне за мяжу. Зараз жа нас турбуюць умовы дзейнасці
нашых беларускіх партнёраў, якія вельмі складаныя. З самага пачатку ў Беларусі аздараўленнем дзяцей заняліся недзяржаўныя ініцыятывы. Тыя, хто ў іх удзельнічаў, хацелі чымсьці дапамагчы дзецям. І
гэтыя ініцыятывы ў Беларусі цяпер сустракаюць перашкоды і пераследуюцца. У выніку многія з нашых беларускіх партнёраў цяпер больш не могуць развіваць супрацоўніцтва з намі. Тых, хто суправаджае
дзяцей у паездках, папярэджваюць, напрыклад, што яны могуць страціць працоўныя месцы. Зразумела, гэта не робіцца адкрыта. Такая ж сітуацыя са студэнтамі і перакладчыкамі, занятымі ў сумесных
праектах.
«Deutche Welle» (Германія)