Замежныя СМІ пра Беларусь: 6 - 12 лютага
Сапраўдныя механізмы адносін Захаду з постсавецкімі краінамі можна добра праілюстраваць на прыкладзе Беларусі: як толькі Лукашэнка пасварыўся з Пуціным, Брусель стаў праводзіць у адносінах да
Мінска курс «змены праз супрацоўніцтва». Супярэчная пазіцыя, паколькі Лукашэнка, мяркуючы па ўсім, трымаецца за ўладу ўсё гэтак жа моцна. Такімі тэмпамі Лукашэнка стане новым
улюбёнцам Захаду замест Саакашвілі.
«The Guardian» (Вялікабрытанія)
Сапраўдныя механізмы адносін Захаду з постсавецкімі краінамі можна добра праілюстраваць на прыкладзе Беларусі: як толькі Лукашэнка пасварыўся з Пуціным, Брусель стаў праводзіць у адносінах да
Мінска курс «змены праз супрацоўніцтва». Супярэчная пазіцыя, паколькі Лукашэнка, мяркуючы па ўсім, трымаецца за ўладу ўсё гэтак жа моцна. Такімі тэмпамі Лукашэнка стане новым
улюбёнцам Захаду замест Саакашвілі.
«The Guardian» (Вялікабрытанія)
Прэзідэнт раздаў інструкцыі ўсім — ад наведвальнікаў інтэрнэт-кавярняў да вебмайстроў... Усё б добра, толькі Рэспубліцы Беларусь дамен .by не належыць… Права адміністраваць і
ўсталёўваць правілы рэгістрацыі даменаў Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў ад міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі IANA, якая створана пры ўдзеле ўраду ЗША.
Як ні намагаліся раней «прагрэсіўныя» Лівія, Іран, Паўночная Карэя, Куба і іншыя змяніць праз ААН такое становішча рэчаў, пакуль інтэрнэт знаходзіцца — і дзякуй Богу
— пад кіраваннем амерыканскага ўраду… Пры жаданні, любы можа, заручыўшыся падтрымкай і экспертызамі міжнародных праваабарончых арганізацый, падаць скаргу, патрабуючы пазбавіць ААЦ
адміністрацыйных паўнамоцтваў. А нагодаў для гэтага шмат: падазроныя тэхнічныя збоі DNS падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года, шматлікія адмовы пры рэгістрацыі даменаў без тлумачэння прычынаў, скупка
самых «смачных» даменаў самім адміністратарам.
Electroname.com (Расія)
На рускамоўных веб-сайтах з’явіліся паведамленні, у якіх падкрэсліваецца, што ў апошні час з вуснаў расійскіх палітыкаў усё часцей гучаць заявы пра магчымасць увядзення расійскіх войскаў на
тэрыторыю Беларусі «ў выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі». Улічваючы апошнія прававыя механізмы і «метады» Масквы пры дасягненні сваіх інтарэсаў, нядаўнія вучэнні
«3ахад–2009» ацэньваюцца як «рэпетыцыя акупацыі» гэтай краіны.
«Georgia online» (Грузія)
Пытанне пра рэальныя стратэгічныя намеры беларускага кіраўніцтва, на мой погляд, цяпер актуальна не толькі для Расіі, але і для самой Беларусі. Ствараецца ўражанне, што Мінск не цалкам разумее, у
якую гульню і з якімі канчатковымі мэтамі ён уступае, пачаўшы так званую «шматвектарную» палітыку. Як далёка ён гатовы зайсці ў падобнай практыцы? Гэта неразуменне досыць відавочнае
і ўжо мае вынік у выглядзе распаўсюду няўпэўненасці ў замежным палітычным курсе Беларусі. Магчыма, такая пазіцыя тэарэтычна пашырае поле для манеўру. Але ў практычным вымярэнні яна выклікае рызыкі.
Сітуацыя тут складаецца парадаксальная. З аднаго боку, неразуменне і асабісты канфлікт паміж Лукашэнкам і расійскім урадам з кожным годам штурхае беларускае кіраўніцтва на збліжэнне з Захадам і яго
постсавецкімі саюзнікамі (што аўтаматычна ўскладняе адносіны з Масквой). З іншага — чым шчыльней адносіны Лукашэнкі з Захадам, тым вастрэй будзе ставіцца пытанне пра яго адхіленне ад улады і
пра радыкальную змену палітычнай і эканамічнай сістэмы ў Беларусі. Прычым варыянт перадачы ўлады кантраляванаму пераемніку гэтай праблемы цалкам не вырашыць.
Цэнтр палітычных тэхналогій (Расія)