Замежныя СМІ пра Беларусь: 8 - 14 траўня

Чуткі наконт магчымага ўмяшання ў беларускі палітычны працэс прыкметна ажывілі ход выбарчай кампаніі. Да падзей у Кіргізіі прызначаныя на пачатак наступнага года выбары разглядалі як нешта фармальнае, ад сілы здольнае паўплываць на расстаноўку акцёраў у апазіцыйным лагеры. Мясцовыя выбары, якія разглядалі як рэпетыцыю прэзідэнцкіх, пацвердзілі стары прагноз. Практычна ўсюды перамогу намалявалі кандыдатам ад улады. Але зараз у паветры запахла зменамі, і насуперак правілам дэмакратычная супольнасць пачала дэманстраваць прыкметы жыцця.

«Евразийский дом» (Расія)
Гэта (новыя пошліны на імпарт расійскай нафты) істотна паменшыла канкурэнтаздольнасць беларускіх нафтапрадуктаў. Таму Аляксандр Лукашэнка вырашыў шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафтавай сыравіны. У гэтым сэнсе Венесуэла, дзе кошты на чорнае золата залежаць не ад сусветных каціровак, а ад добразычлівасці прэзідэнта, ідэальна падыходзіць Беларусі. Хутчэй за ўсё, менавіта дзякуючы сяброўству Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў дазволіў сабе яшчэ да пачатку пробнай пастаўкі венесуэльскай сыравіны заявіць, што «ўмовы лагістыкі дазваляюць забяспечыць рэнтабельнасць перапрацоўкі гэтай нафты».
«Деловая столица» (Украіна)
Эканамічнай логікі ў гэтым праекце (пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь праз Украіну) няма. Таму мэтазгоднасць кроку Януковіча насустрач прэзідэнту Лукашэнку не зразумелая да канца. Не вядома, якая эканамічная логіка ў гэтых дамоўленасцяў? Але калі партнёр, які набіваецца ў сябры, просіць, чаму б не пайсці на абсурдную з эканамічнага пункта гледжання справу? Хіба гэта так ужо непрыстойна? Я думаю, гэты праект усё адно не выжыве ў працяглай перспектыве. Гэта як эпізод. Гэта ж вар’яцкая аперацыя. Папросту каб насаліць вам, масквічам.
«Эксперт» (Украіна)
Віна Расіі ў тым, што яна, у адрозненне ад той жа Польшчы, кінула «беларускае пытанне» на самацёк, падтрымлівала не тых грамадзян рэспублікі, якія выступалі за саюз з Расіяй, а падтрымлівала персанальна Лукашэнку, рабіла стаўку не на сістэму адносін, а на асобу. А гэта розныя рэчы. Доказ — страта Грузіі і Малдавіі, цяперашняя стаўка Беларусі на Захад у знешняй палітыцы, праславутае «Усходняе партнёрства». Віна РФ і ў тым, што пад «беларускай апазіцыяй» разумеецца толькі «купка людзей», якая фінансуецца Захадам. Прарасійскай палітычнай сілы, хоць яе падтрымаюць 80 працэнтаў беларускіх грамадзян, у Беларусі няма, не кажучы ўжо пра прарасійскую апазіцыю, якая не здольная з’явіцца як з-за прэсінгу адміністрацыйнага рэсурсу, так і з боку празаходніх нацыяналістаў. Няма ніякіх сумневаў: такое развіццё падзей лагічна прывядзе да таго, што Расія атрымае ў Беларусі другую Латвію, Грузію, Украіну.
«Regnum» (Расія)