Замежныя СМІ пра Беларусь: 9-15 студзеня
Пуцін не адмовіўся ад сваёй мары аднавіць кантроль Масквы над краінамі былога СССР… У большасці выпадкаў падобная тактыка мела вынікі, якія былі не на карысць Масквы. Не толькі Беларусь, але і такія краіны, як Азербайджан, Арменія і нават Туркменістан, спяшаюцца пасябраваць з Захадам ці Кітаем. Са свайго боку, заходнееўрапейскія краіны, якія залежаць ад расійскіх паставак энергарэсурсаў, атрымалі свой штогадовы зімовы «трывожны званок». Трыццаць пяць працэнтаў нафтавага імпарту Германіі паступае па беларускім трубаправодзе.
Пуцін не адмовіўся ад сваёй мары аднавіць кантроль Масквы над краінамі былога СССР… У большасці выпадкаў падобная тактыка мела вынікі, якія былі не на карысць Масквы. Не толькі Беларусь,
але і такія краіны, як Азербайджан, Арменія і нават Туркменістан, спяшаюцца пасябраваць з Захадам ці Кітаем. Са свайго боку, заходнееўрапейскія краіны, якія залежаць ад расійскіх паставак
энергарэсурсаў, атрымалі свой штогадовы зімовы «трывожны званок». Трыццаць пяць працэнтаў нафтавага імпарту Германіі паступае па беларускім трубаправодзе.
«The Washington Post» (ЗША)
Пытанне гандлю — на якія саступкі гатовая пайсці Расія, каб утрымліваць Лукашэнку ў сферы свайго ўплыву, і, у сваю чаргу, наколькі апетыты Бацькі вялікія? Аляксандр Рыгоравіч у апошні час
спрабуе гуляць у нейкую расцяжку — то ён раптам кідаецца ў абдымкі да Еўрасаюзу, то зноў да Расіі. Таму, натуральна, любыя эканамічныя саступкі яму выклікаюць вялікія пытанні. Уся стратэгія
Лукашэнкі зводзіцца да балансавання паміж рознымі цэнтрамі сілы.
ВВС (Вялікабрытанія)
Гэтым разам Бацька Лукашэнка відавочна пралічыўся. Энергетычны шантаж не зрабіў належнага ўплыву на Маскву, а генеральны дырэктар ААТ «Янтарьэнерго» Міхаіл Цікель у той жа дзень
заявіў: «Калінінградская вобласць не будзе мець праблем з энергазабеспячэннем, нават калі Беларусь сапраўды спыніць пастаўкі расійскай электраэнергіі»... Відавочна, што рана ці
позна Беларусі давядзецца ісці на саступкі ў перамовах па пастаўках нафты, паколькі расійскае кіраўніцтва больш не жадае ўтрымліваць суседа, які хацеў бы атрымліваць расійскія эканамічныя
прэферэнцыі, але нічога не дае ў адказ. Лукашэнка мяркуе, што гэта складовая частка платы за геапалітычную лаяльнасць. Расійскі бок лічыць, што гэта лаяльнасць недастатковая.
«Росбалт» (Расія)
Эксперты сумняваюцца ў тым, што рэальным чыннікам канфлікту з’яўляецца пытанне пра лёс 850 тысяч тон нафты. У аснове цяперашняга супрацьстаяння Масквы і Мінску ляжыць пытанне пра ўдзел
расійскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх НПЗ. Цікавасць да гэтых актываў не першы год праяўляюць «Роснефть», савет дырэктараў якой узначальвае Ігар Сечын, і
«Лукойл». Пакуль абодва бакі гуляюць на абвастрэнне. Але галоўным чынам абмяжоўваюцца грознымі заявамі, парушыўшы тым самым галоўную традыцыю вядзення навагодніх энергетычных
войнаў: транзіт расійскіх энерганосьбітаў у Еўропу так і не быў на гэты раз перакрыты.
«Рэспубліка» (Казахстан)
Маскве ў гэтай сітуацыі час пазбавіцца міражоў. Уласна, гэта і адбываецца, хоць не ў яўнай форме. У салідных мужчын са Старой і Смаленскай плошчаў, якія раней ахвотна паўтаралі формулу
«суччын сын, але наш суччын сын», назіраюцца праблемы. Падобна на тое, што пачалося ўсведамленне таго, што здарылася памылка ў тыпалогіі. Па сутнасці, мы маем справу з новым відам
палітычнай жывёлы: суччын сын, які гуляе сам па сабе.
«Коммерсантъ» (Расія)