Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 лютага — 7 сакавіка

Рэспубліка Беларусь будзе першай краінай — сябрам Мытнага саюза, якая выйдзе з гэтага міждзяржаўнага аб'яднання. Калі Аляксандр Лукашэнка прыме такое рашэнне — ён атрымае палітычную і фінансавую дапамогу ЕС і ЗША.  Сёння з'явілася ўнікальная магчымасць сфармаваць паўночна-ўсходнюю антыпуцінскую кааліцыю пры ўдзеле Польшчы, Украіны і Беларусі. «Kiev Times» (Украіна)



smi4.jpg

Супраць уводу войскаў на тэрыторыю Украіны асцярожна выказаўся МЗС Беларусі, адзначыўшы, што Мінск "зацікаўлены, каб Украіна засталася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай". Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заявіў на фоне паведамленняў пра захопы вайскоўцамі аб'ектаў у Крыме, што "ніхто не павінен «раздзярбаніць» гэту вялікую краіну". Казахстан і Беларусь застаюцца самымі блізкімі партнёрамі Масквы на міжнароднай арэне. Але пасля салідарнай рэакцыі Захаду, заявы Мінска і Астаны паказваюць, што Крэмль, рашыўшыся на ўвод войскаў, можа апынуцца ў міжнароднай ізаляцыі.

«Рэспубліка» (Казахстан)

Ужо распрацаваны праект будаўніцтва каля варот Еўропы цэлага горада з апрацоўчай прамысловасцю. Ён будзе збудаваны Кітаем у Беларусі, каб стаць плацдармам паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам — важным кірункам збыту кітайскай прамысловай прадукцыі. Гэты праект можна назваць фараонаўскім: Кітай укладзе ў рэалізацыю праекта 3 мільярды долараў. У адпаведнасці з дамоўленасцямі, палова ўсіх працаўнікоў, агульны лік якіх складзе 650 тысяч чалавек, тэхналогіі і матэрыялы будуць кітайскімі. Адной з мэт праекта з'яўляецца набліжэнне кітайскіх экспарцёраў да межаў Еўрасаюза. Акрамя таго, дзякуючы дамоўленасцям паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю прадукцыя, вырабленая ў новым горадзе, можа прадавацца рускім і казахам без усякай мыты. Для Кітая гаворка ідзе пра натуральную рэалізацыю яго новай індустрыяльнай палітыкі: з тых часоў, як пачаў расці ўзровень жыцця кітайскіх грамадзян, Кітай стаў перакідаць за мяжу свае прамысловыя магутнасці гэтак жа, як на працягу шматлікіх гадоў паступалі ў стаўленні Кітая міжнародныя кампаніі.

«La Stampa» (Італія)

Лукашэнку пераследуе фантом грамадскіх хваляванняў, падобных на ўкраінскія. Ужо ў канцы студзеня Лукашэнка казаў, што падзеі ва Украіне — гэта "кашмар і катастрофа", і шукаў у падзеях на Майдане польскі след. Загвоздка ў тым, што Лукашэнку цяжка будзе забяспечыць беларусам умовы жыцця як на Захадзе. А эканамічная сітуацыя ў Беларусі не лепшая, чым ва Украіне. Летась беларуская эканоміка вырасла толькі на 0,9% у параўнанні з ростам  на 1,7% у 2012 годзе. А сёлета можа быць яшчэ горш. У студзені ВУП Беларусі зваліўся на 1,4% у гадавым вылічэнні, прамысловая прадукцыя аж на 7,1%. Яшчэ больш жаласныя вынікі знешняга гандлю. Мінулы год рахунак бягучых аперацый па знешнім гандлі Беларусь зачыніла з дэфіцытам 5,8 мільярда долараў. А гэта значыць, што Мінск з кожным разам мае ўсё менш цвёрдай валюты для выплаты вонкавых абавязкаў.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча)

Улада спрабуе падсаладзіць пілюлю — магчыма, прадпрымальнікам дазволяць наймаць трох працаўнікоў не з ліку сваякоў. Гэта дзіўная забарона была чыннікам акцый пратэсту ІП яшчэ ў 2005 годзе. Праўда, ці выратуе прадпрымальнікаў яе адмена цяпер, бо дробныя прыватнікі настолькі змардаваны крызісам, што могуць і не пацягнуць наёмных працаўнікоў.

«RFI» (Франція)