Замежныя СМІ пра Беларусь: 19–26 верасня

Зараз у Беларусі з абяцаннямі і іх выкананнем не вельмі добра. І даводзіцца ціснуць на суверэнітэт як самастойную каштоўнасць. А ўсё для таго, каб патлумачыць, што будзе суверэнітэт — будуць падачкі і ад Масквы, і ад Еўропы ды Штатаў. Таму Лукашэнка імкнецца парваць з РФ усе кантакты.    «Люди» (Украіна)



smi4.jpg

Расія прасоўвае свой план стварэння ваеннай авіябазы ў Беларусі, узмацняючы апасенні аб патэнцыйных пагрозах Польшчы і краінам Балтыі. Рашэнне аб размяшчэнні базы з’яўляецца апошнім прыкладам рашучасці Масквы зацвердзіць сваю прысутнасць па-за сваімі межамі і аднавіць ваенны патэнцыял, што моцна пацярпеў пасля распаду Савецкага Саюза 24 гады таму.
«The Financial Times» (Вялікабрытанія)
У 2014 годзе ўлады Беларусі праігнаравалі 75-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, на чарговую гадавіну знамянальнай падзеі звярнулі ўвагу толькі навукоўцы, публіцысты і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. У 2015 годзе «ідэалагічная вертыкаль» постсавецкай рэспублікі зноў замоўчвае значэнне вызвольнага паходу РККА ў 1939 годзе. Пры гэтым усе чатыры зарэгістраваных кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ў сваіх праграмах заявілі пра важнасць захавання незалежнасці постсавецкай рэспублікі, тэрыторыя і насельніцтва якой падвоіліся пасля 17 верасня 1939 года. 
REGNUM (Расія)
Аналіз вопыту расійска-беларускага ўзаемадзеяння па адчувальных для Мінска пытаннях дае экспертам падставы меркаваць, што лёс пагаднення аб расійскай авіябазе будзе няпросты, а прыняцце Расіяй рашэння яшчэ нічога не значыць. Можа паўтарыцца гісторыя з прызнаннем Абхазіі і Паўднёвай Асеціі або рэалізацыяй сумесных прыватызацыйных праектаў. Парламент, які павінен ратыфікаваць пагадненне, раптам праявіць раней не бачаныя цуды самастойнасці.
«Независимая газета» (Расія)
Рашэнне аб авіябазе прынята на фоне напружанасці ў адносінах з Захадам з-за ўдзелу Расіі ў канфлікце ва Украіне і Сірыі, на думку аналітыкаў, таксама можа сігналізаваць цікавасць Крамля да захавання непрадказальнай Беларусі ў межах геапалітычнай арбіты Крамля. Лукашэнка карыстаецца рэпутацыяй непрадказальнага партнёра Крамля, паколькі неаднаразова падрываў яго давер праз заляцанні да Захаду.
«Voice of America» (ЗША)
ЕС наўрад ці здыме ўсе санкцыі за адзін прысест. Сцэнарыі, якія разглядаюцца экспертамі, уключаюць наступныя версіі: намінальнае падаўжэнне санкцый на адзін год, якое суправаджаецца часовым шасцімесячным прыпыненнем, як было ў 2008 годзе, ці ж «выкрэсліванне» са спісу пэўнай колькасці ўрадавых чыноўнікаў або кампаній, уключаючы самога прэзідэнта Лукашэнку. 
«Финансовая газета» (Расія)
Такім чынам, авіябазе быць. І быць ёй літаральна пад самым носам у NАТО, у 140 кіламетрах ад мяжы з ЕС. Па сутнасці, Лукашэнка з міратворца ператвараецца ў партнёра агрэсара. Не самы лепшы ход, пагадзіцеся, але іншага выйсця ў яго таксама няма, бо рукі звязаны «саюзным дагаворам». А ў выпадку яго разрыву ў Беларусі «зялёныя чалавечкі» апынуцца на раз, два, тры. Улічваючы менталітэт насельніцтва, немалая частка як грамадзянскіх, так і прадстаўнікоў сілавых структур прыме іх з распасцёртымі абдымкамі. Пры гэтым у абарону Беларусі, якая пакуль яшчэ застаецца дэ-факта апорай апошняга тырана Еўропы, ніхто не заступіцца. Вось такая дылема.
«24ua» (Украіна)