ЗША. Далай-лама пакуль не патрэбны
Сімвалічным палічылі палітычныя аглядальнікі рашэнне адміністрацыі Абамы перанесці на снежань сустрэчу лідэра тыбецкага руху Далай-ламы з цяперашнім гаспадаром Белага дому. Традыцыя штогадовых сустрэч Далай-ламы і галавы амерыканскай адміністрацыі цягнецца з 1991 года. Яны заўсёды былі вельмі важныя для тыбецкага супраціву. У 2007 годзе тагачасны прэзідэнт Джордж Буш-малодшы нават нейкі час пазіраваў побач з Далай-ламай для прэсы. Тады тыбецкага лідэра таксама ўзнагародзілі медалём Кангрэса ЗША.
Сімвалічным палічылі палітычныя аглядальнікі рашэнне адміністрацыі Абамы перанесці на снежань сустрэчу лідэра тыбецкага руху Далай-ламы з цяперашнім гаспадаром Белага дому. Традыцыя штогадовых
сустрэч Далай-ламы і галавы амерыканскай адміністрацыі цягнецца з 1991 года. Яны заўсёды былі вельмі важныя для тыбецкага супраціву. У 2007 годзе тагачасны прэзідэнт Джордж Буш-малодшы нават нейкі
час пазіраваў побач з Далай-ламай для прэсы. Тады тыбецкага лідэра таксама ўзнагародзілі медалём Кангрэса ЗША. Каментуючы гэты крок Белага дому, газета «Washington Post» лічыць, што
Барак Абама папросту не жадае дражніць кітайскі ўрад напярэдадні свайго вялікага азіяцкага турне ў лістападзе. У яго рамках плануецца візіт у Пекін. Між тым, на думку большасці аналітыкаў, мова ідзе
пра стратэгічныя прыярытэты. ЗША разглядаюць Пекін у якасці важнага саюзніка ў канфлікце з Паўночнай Карэяй і Іранам, якія развіваюць атамныя праграмы. Ёсць думка, што амерыканцы працуюць над новай
канцэпцыяй палітыкі па тыбецкім пытанні. Старая тактыка — сустрэчы з Далай-ламай і патрабаванні ад Пекіна пачаць з тыбетцамі дыялог — здаецца шмат каму архаічнай і безвыніковай.
Якім будзе новы падыход, даведаемся ў снежні.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)