Жыхары Паўночнай Амерыкі елі дзікую бульбу больш за 10 тысяч гадоў таму
Група археолагаў і антраполагаў Універсітэта Юты, выявіла сляды бульбянога крухмалу ў расколінах каменных прылад з Эскалантэ на поўдні штата Юта. Узрост знаходак каля 10 900 гадоў, так што гэта самае ранняе сведчанне спажывання дзікай бульбы ў Паўночнай Амерыцы.
Знойдзены крухмал належыць аднаму з дзікіх відаў бульбы — Solanum jamesii. Ён сустракаецца на паўднёвым захадзе ЗША, у штатах Юта, Арызона, Каларада і Нью-Мексіка. Назву гэты від атрымаў у гонар амерыканскага батаніка і геолага XIX стагоддзя Эдвіна Джэймса. У расліне вельмі высокае ўтрыманне саланін, таму яго лісце, сцеблы і плады атрутныя. Але маладыя клубні Solanum jamesii прыдатныя ў ежу. Іх традыцыйна выкарыстоўвалі многія індзейскія народы паўднёвага захаду: апачы, хопі, наваха, зуні, каваік, тэва, паўднёвыя паюты і іншыя. Яны варылі клубні або рабілі з іх муку, часам дадаючы туды гліну, якая змякчала ялкавы смак. Часам яны не толькі збіралі расліны ў прыродзе, але нават вырошчвалі Solanum jamesii побач са сваімі дамамі.
Лізбет Лоўдэрбек (Lisbeth Louderback) з Універсітэта Юты і яе калегі вывучылі каменныя прылады з North Creek Shelter ў даліне Эскалантэ — адным з найстарэйшых археалагічных помнікаў на тэрыторыі ЗША, узрост якога не менш 11,5 тысяч гадоў. Яны даследавалі вялікія прастакутныя пліты з вапняка з увагнутай паверхняй, вядомыя пад назвай metate, або зернецёркі. На працягу стагоддзяў на такіх плітах пры дапамозе камянёў меншага памеру (іх звалі mano) народы паўднёвага захаду расціралі зерне ў муку. У мікрашчылінах гэтага камянёў удалося выявіць гранулы крухмалу, якія захоўваліся на працягу тысяч гадоў. Па спецыфічнай форме гранул атрымалася вызначыць прыналежнасць некаторых з іх менавіта да Solanum jamesii.
Паводле Science Pro