Сярод сваякоў Вахтанга Кікабідзэ было шмат рэпрэсаваных, расстраляных, сасланых

Калі ў постсавецкага чалавека запытаць, якія ў яго асацыяцыі з Грузіяй, ён, напэўна, скажа тры рэчы: чай, мандарыны і «Міміно». Але ў самой Грузіі Вахтанг Кікабідзэ — значна больш, чым «акцёр адной ролі». Пра свайго сябра распавядае журналіст Алег Панфілаў.

324932154_505062518184535_1155222792305243961_n.jpg


Вахтанг Кікабідзэ пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы 15 студзеня, на 85-м годзе жыцця. І гэта ў постсавецкіх краінах (акрамя Грузіі) ён Вахтанг. У Грузіі ж яго ўсе звалі — і ён сам сябе называў — Буба. Пра Кікабідзэ як не толькі акцёра і спевака, пра яго карані і пра тое, што асоба Бубы неаддзельная ад Грузіі, яе гісторыі, мовы і культуры, «Новаму Часу» распавёў яго сябра, журналіст Алег Панфілаў.

— І ўсё ж такі: чаму для ўсяго пост-СССР ён Вахтанг, а для Грузіі — Буба?

— Буба сам не ведаў, чаму так — кажа Алег Панфілаў. — Хоць у Грузіі гэта дастаткова распаўсюджанае дзіцячае імя. У Грузі ёсць афіцыйныя імёны, якія пішуцца ў пашпартах і пасведчаннях аб нараджэнні, а ёсць дзіцячыя імёны. Буба мне казаў, што гэта звязана з тым, што ў дзяцінстве ён увесь час бубнеў. Таму маці яго назвала Бубам.

Алег Панфілаў і Вахтанг Кікабідзэ

Алег Панфілаў і Вахтанг Кікабідзэ


— Вядомых акцёраў пераследуе адна роля, дзякуючы якой яны сталі вядомыя. Вахтанга Кікабідзэ мы ведаем па ролі лётчыка Валіко ў «Міміно»…

— Давайце падзяляць гледача, усё-ткі, на грузінскага і постсавецкага. У грузінскім кінематографе знята велізарная колькасць фільмаў, якія ніколі не перакладаліся на рускую мову. А паколькі фільм «Міміно» быў зняты «Масфільмам», а не «Грузія-фільмам», ён і выйшаў на савецкі экран.

Калі ўлічваць, што савецкае кіно было, як правіла, ідэалагічным і сумным, дык «Міміно» атрымалася цікавай камедыяй, у якой ёсць шмат іроніі і нават здзеку над савецкім ладам жыцця. І Буба, і Данэлія, і іншыя ўспаміналі пра тое, што камуністы хацелі выразаць з фільма сцэну, дзе замест «Тэлаві» прамаўлялася «Тэль-Авіў». Лічылі, што гэта ідэалагічна шкодна.

Калі казаць пра Грузію, то ў Грузіі самая любімая яго роля — гэта роля Паўлэ з фільма «Мелодыі Верыйскага квартала». Ну і, вядома ж, ёсць велізарная колькасць іншых роляў — фільм «Не гаруй», калі ён ідзе на грузінскай мове…

Тут я павінен сказаць, што пераклады на рускую мову былі... Не тое, што неадэкватнымі — яны не адлюстроўваюць характар мовы. Грузінская мова вельмі старажытная, яна шмат у чым сэнсавая, і таму, калі фільм механічна перакладалі на рускую мову, атрымліваўся зусім іншы настрой.

А так Буба быў не толькі акцёрам. Ён быў адным з заснавальнікаў джаза ў савецкай Грузіі, а ў апошнія гады — старэйшынай парламента Грузіі як самы старэйшы, пажылы дэпутат парламента.

— Мы якраз ведаем яго найперш як акцёра і спевака, але мала ведаем як грамадзяніна і палітыка. А між іншым, ён быў шчыры і нават рэзкі ў выказваннях — і з нагоды ўварвання Расіі ў Грузію ў 2008 годзе, і з нагоды ўварвання Расіі ва Украіну і ў 2014-м, і ўварвання цяпер…

— Каб разумець стаўленне грузінаў да Расіі, трэба ведаць гісторыю Грузіі. Я цяпер пішу такую цікавую кнігу, якая будзе называцца «Антырускі супраціў у Грузіі ў ХІХ-ХХ стагоддзях». З дапамогай савецкай прапаганды заўсёды распаўсюджвалася меркаванне, што грузіны добраахвотна ўвайшлі ў Расійскую імперыю і шчасліва ў ёй жылі. Гэта суцэльная няпраўда. Гэтыя дзвесце гадоў, пасля акупацыі Грузіі ў 1799 годзе, амаль кожны год праходзілі паўстанні, а часам і па некалькі разоў на год. І гэта было не толькі ў ХІХ стагоддзі, калі паўстанні проста душылі сілай, забівалі велізарную колькасць людзей, і руская армія тут рабіла тое, што прыкладна цяпер робіць ва Украіне.

І ў савецкі час... Проста немагчыма сабе ўявіць, што быў у Грузіі чалавек, які проста падрываў дзяржаўныя ўстановы. Сам, у адзіночку рабіў бомбы, і падрываў — ён ненавідзеў камуністаў. І было шмат падпольных арганізацый — адна з іх у 1944 годзе была створана шасцю маладымі людзьмі і называлася «Смерць Берыі». Грузіны супраціўляліся заўсёды.

А каб гаварыць аб стаўленне Бубы да Расіі, добра было б ведаць яго біяграфію. Па маці Буба быў Баграціёні — ён быў нашчадкам царскай дынастыі. Яго маці, Манана Баграціёні — з рэпрэсаванай сям’і, бо і камуністы, і да гэтага расійская імперская ўлада, знішчалі грузінскую манархію, як маглі. У сям'і Баграціёні было вельмі шмат рэпрэсаваных, расстраляных, сасланых…

«Лепшая рэклама маёй кнігі» — напісаў пад гэтым здымкам Алег Панфілаў

«Лепшая рэклама маёй кнігі» — напісаў пад гэтым здымкам Алег Панфілаў

Буба гэта ўсё выдатна ведаў. Я памятаю, як у жніўні 2008 года, пасля таго, як ён адмовіўся ад расійскага ордэна Дружбы і ў некалькіх інтэрв'ю пасылаў Расію куды падалей, казаў, што больш ніколі туды не паедзе, ён хадзіў з паперкай, на якой быў тэкст песні. Ён доўга не мог прыдумаць да гэтай песні мелодыю. Цяпер гэтую песню лёгка знайсці ў Інтэрнэце, называецца яна «Расчараванне». Гэта песня пра тое, як у Грузію прыязджала з Расіі шмат розных дзеячаў культуры і мастацтваў, якія чыталі свае ўзнёслыя вершы, а на самай справе прыязджалі, каб пажэрці і напіцца.

Гэта стаўленне Бубы да Расіі.

Грузіны, вядома, могуць ненавідзець. Але калі пад прыгожыя словы здзяйсняюць злачынствы — яны расчароўваюцца. І такое стаўленне ў Бубы было да Расіі.

— Такое стаўленне ў яго, напэўна, было заўсёды: у адным з інтэрв'ю ён казаў, што яго выключылі з піянераў, бо ён гальштукам чысціў абутак…

— Такія гісторыі ў Грузіі вам можа расказаць палова насельніцтва. Але паколькі ў камуністаў быў зладжаны карны механізм, людзі неяк прыстасоўваліся... Затое яны выйшлі ў 1989 годзе ўжо гатовымі развітацца з Савецкім Саюзам.

Стаўленне да Савецкага Саюзу і камуністаў вызначаецца гістарычнай памяццю. Паколькі Грузія — вельмі старажытная краіна, адна з самых старажытных у свеце, ёй як дзяржаве больш за тры тысячы гадоў, — ёсць гістарычная памяць. Многія грузіны памятаюць да сёмага-восьмага калена сваіх продкаў, якія змагаліся за незалежнасць і свабоду. І Буба таксама быў такім.

Вахтанг Кікабідзэ і Уладзімір Зяленскі

Вахтанг Кікабідзэ і Уладзімір Зяленскі


— Гэта вызначыла яго палітычны выбар. Ён быў прыхільнікам партыі Міхаіла Саакашвілі…

— Калі шмат хто ў Грузіі зразумеў, што ўяўляе сабой «Грузінская мара», вядома, яны сталі на бок «Адзінага нацыянальнага руху» Міхаіла Саакашвілі.

Стаўленне Бубы да самога Саакашвілі было вельмі далікатнае. Буба заўсёды захапляўся тым, як праходзілі рэформы. І калі быў абраны апошні склад парламента, Буба ўзначальваў спіс «Адзінага нацыянальнага руху».

Праўда, ён не выступіў на адкрыцці парламента, бо хварэў у той час. Але ён быў найстарэйшым дэпутатам парламента.

— Па фільмах і песнях мы бачым Бубу Кікабідзэ як такога вясёлага, дзесьці нават легкадумнага чалавека. Але часцяком сцэнічны вобраз не адпавядае таму, які чалавек у жыцці…

— Вядома, большасць фільмаў былі камедыйныя, але Буба такі і быў. Мы за шмат гадоў знаёмства з ім паспрачаліся толькі адзін раз. Насамрэч, ён быў вельмі ўдумлівы, разважлівы, з ім было вельмі цікава размаўляць.

На здымках перадачы аб Аўлабары Алег Панфілаў і Буба рэканструявалі сцэну з «Міміно»

На здымках перадачы аб Аўлабары Алег Панфілаў і Буба рэканструявалі сцэну з «Міміно»


Хутка ў Харкаве выйдзе зборнік «12 размоў пра Грузію». Там будзе вялікае інтэрв'ю Бубы. Усім, хто цікавіцца Грузіяй і Бубам, гэта будзе вельмі цікава.

Фота з Facebook Алега Панфілава