Беларусы ўзялі ў банках рэкордную суму крэдытаў на пакупкі
За мінулы год банкі пазычылі беларусам 1,3 мільярда рублёў у выглядзе спажывецкіх крэдытаў. Зараз сума даўгоў на пакупкі ў чарговы раз пабіла рэкорд і наблізілася да 3 мільярдаў рублёў. Такія дадзеныя ўтрымлівае апублікаваная статыстыка Нацбанка.
На 1 студзеня 2018 года аб'ём запазычанасці фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах склаў 2 997,3 мільярда рублёў. Для параўнання: год таму гэты паказчык быў на ўзроўні 1 679,8 мільярда.
Усяго беларусы павінны банкам крыху больш за 9 мільярдаў рублёў, паведамляе finance.tut.by. Кожны трэці рубель — гэта грошы, якія пайшлі на пакупкі ў крамах або аплату нейкіх паслуг.
Пры гэтым толькі ў снежні беларусы аформілі спажывецкіх крэдытаў на 152,5 мільёна рублёў. Попыт на крэдыты з боку фізічных асоб пачаў расці ў красавіку. Найбольшы рост зафіксаваны ў кастрычніку — +160 мільёнаў, што дазволіла шматлікім банкам яшчэ ўвосень выканаць гадавыя планы па фарміраванні крэдытнага партфеля.
Традыцыйна больш за ўсё даўгоў у мінчан. Амаль кожны другі рубель спажывецкіх крэдытаў аформлены ў сталіцы (1,3 мільярда). У тройцы лідараў — Гомельская (350 мільёнаў) і Брэсцкая вобласці (307 мільёнаў).
Пратэрмінаваная і пралангаваныя запазычанасць застаецца на бяспечным узроўні — у раёне 1,5%. Праўда, варта адзначыць, што на 1 лістапада 2017 года «дрэнныя» даўгі складалі 1,1% ад усяго крэдытнага партфеля банкаў.
На цікавасць да крэдытаў, якая падтрымліваецца сярод іншага і ростам даходаў насельніцтва, банкі адказваюць не толькі зніжэннем ставак, але і павышэннем даступнасці крэдытных прадуктаў у цэлым. Напрыклад, у многіх банках крэдыты ўжо можна аформіць анлайн, крэдытныя карткі могуць прывезці на дом, а нядаўна адзін з банкаў запусціў дастаўку «пластыка» з Мінска ў абласныя гарады.
Самае галоўнае асцярога, якую выказваюць эксперты ў сувязі з бумам на спажывецкія крэдыты, застаецца ранейшай: беларусы трацяць грошы на пакупкі, стымулюючы тым самым рост імпарту і ціск на курс нацыянальнай валюты.