«Перакладаюць паперкі». За што чыноўнікам так шмат плацяць?

За год зарплаты дзяржслужбоўцаў выраслі на траціну. Якая ад гэтага карысць усім? Разбіраемся.



chynounik.jpg

Сярэдні заробак у дзяржкіраванні ў чэрвені дасягнула 1327 рублёў і вырасла больш чым на 30% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

З сярэдзіны мінулага года больш чым на 20% заробкі выраслі толькі ў сельскай гаспадарцы. У іншых сферах эканомікі рост склаў 15–19%.

procenty_06.jpg

Дарэчы, больш за чыноўнікаў у другім квартале гэтага года атрымлівалі работнікі інфармацыйнай, страхавой і фінансавай сфер.



zarplata_2018_06.jpg



У мінулым годзе даходы дзяржслужачых таксама павялічваліся, больш чым на 35%, а сярэдні заробак беларусаў з сярэдзіны мінулага года вырасл толькі на 18%.

Зніжаць зарплаты чыноўнікам — не выйсце

— Людзі, якія працуюць, напрыклад, на вытворчасці, не разумеюць, чаму чыноўнік павінен атрымліваць умоўныя пяцьсот долараў, супастаўныя з заробкамі ў прамысловасці, хоць адны займаюцца вытворчай працай, а іншыя — «перакладаюць паперкі», — кажа дырэктар Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (SYMPA) Наталля Рабава.

 

Наталля Рабава

Наталля Рабава

Незадаволенасць гэту можна зразумець. Але ёсць рацыянальнае тлумачэнне: у дзяржструктурах даволі доўга зарплаты асабліва не падвышалі, расці яны пачалі больш сур'ёзнымі тэмпамі толькі ў апошні час.

На рост заробкаў прадстаўнікоў дзяржструктур уплывае аптымізацыя колькасці дзяржапарату. У пачатку 2017 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заробкі чыноўнікам можна падымаць толькі ў выпадку скарачэння штату дзяржслужачых. У выніку за паўтара года іх стала на чвэрць менш. Зараз у дзяржапараце працуе каля 37 тысяч чалавек, паведамляецца на сайце беларускага прэзідэнта.

— Варта ўлічваць, што ў дзяржструктурах прайшло даволі вялікае скарачэнне кадраў. І дэкларавалася, што яно праводзіцца, у тым ліку для таго, каб падняць заробкі астатнім, — падкрэслівае Наталля Рабава.

Паводле словаў эксперта, для ўсіх ёсць пэўны плюс у тым, што ў дзяржслужачых нядрэнная зарплата — гэта зніжае рызыку карумпаванасці і прыцягвае досыць кваліфікаваныя кадры.

— На зарплату ніжэй сярэдняй складана знайсці прафесіянала. Ды і многія даследаванні даказваюць, што рашэнне матэрыяльнага пытання для чыноўнікаў у разумных межах неабходна для таго, каб яны якасна працавалі з дзяржзакупкамі, матэрыяльнымі каштоўнасцямі, прымалі пісьменныя адказныя рашэнні, — тлумачыць эксперт.

Але калі дзяржава «забірае» і пераразмяркоўвае 40—45% ВУП, а еўрапейскай якасцю жыцця беларусы пахваліцца не могуць, то карані незадаволенасці нядрэнным узроўнем жыцця дзяржслужачых зразумелыя, і нікуды яны не знікнуць, рэзюмуе эксперт.

Наталля Калеснічэнка, www.zautra.by