Штаб Ціханоўскай ладзіць апытанне наконт адключэння Беларусі ад сістэмы SWIFT
Каманда Святланы Ціханоўскай ініцыявала апытанне насельніцтва аб перспектыве часовага адключэння краіны ад сістэмы Swift як інструмент ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. На ініцыятыву адрэагаваў Нацбанк.
Міжнародная сістэма перадачы інфармацыі аб міжбанкаўскіх плацяжах SWIFT дазваляе фінансавым установам ва ўсім свеце адпраўляць і атрымліваць інфармацыю аб аперацыях. Яе адключэнне можа прывесці да поўнага выключэння дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі з сістэмы фінансавых аперацый, а таксама заблакаваць магчымасць анлайн-пераводаў і аплаты банкаўскімі картамі ў валюце, кажа штаб Ціханоўскай.
Відавочна, што адключэнне ад Swift — гэта жорсткі крок. Ініцыятары апытання адзначаюць, што ім важна меркаванне беларусаў, ці гатовыя яны пайсці на падобны крок дзеля сыходу А. Лукашэнкі, аднаўлення вяршэнства закона ў краіне, аднаўлення эканомікі ў празрыстым і дэмакратычным асяроддзі. З гэтай мэтай каманда праекта арганізавала Усебеларускае апытанне, у якім грамадзяне краіны могуць аддаць свой голас.
Спецыяльна ў рамках гэтага штаб распрацаваў інфармацыйную кампанію з каментарамі ад прызнаных экспертаў і падрабязныя адказы на галоўныя пытанні, звязаныя з сістэмай. Азнаёміцца з адказамі на галоўныя пытанні можна тут.
Ужо на платформе Голас прагаласавала больш за 270 чалавек. З іх 65% падтрымліваюць адключэнне, 16% — супраць, 18% — не маюць адказу.
Між тым, на пагрозы адключэння ад сістэмы SWIFT адрэагаваў Нацбанк Беларусі.
Нацбанк Беларусі лічыць, што не існуе якіх-небудзь аб’ектыўных прычын для перагляду існуючага фармату ўзаемаадносінаў беларускіх банкаў з сістэмай SWIFT.
Нацбанк адзначыў, што ў Беларусі з 1999 года працуе ўнутраная сістэма перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банку (СПФІ), якая забяспечвае перадачу фінансавых паведамленняў, асноўнымі з якіх зьяўляюцца плацёжныя дакументы ў беларускіх рублях, адзначыў Нацбанк у каментарыі для Onliner, піша Свабода.
Усе плацяжы юрыдычных асоб, у тым ліку налічэнне заработнай платы і пенсій на тэрыторыі Беларусі забяспечваюцца альбо ўнутры аднаго банка, калі плацельшчык і атрымальнік плацяжу зьяўляюцца яго кліентамі, альбо з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў Нацыянальнага банка, адной з асноўных сістэм зьяўляецца СПФІ. Плацяжы юрыдычных асоб на тэрыторыі краіны не залежаць ад SWIFT.
Праца сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах таксама не звязана з міжнароднай сеткай, і такія плацяжы будуць функцыянаваць у штатным рэжыме нават пры ўзнікненні праблем ва ўзаемадзеянні беларускіх банкаў з сістэмай SWIFT. Гэта датычыцца і банкаўскіх плацёжных картак, выпушчаных да банкаўскіх рахункаў, валюта якіх не беларускі рубель.
Акрамя таго, цэнтральнымі банкамі Беларусі і Расіі прынята рашэнне аб інтэграцыі ўнутраных сістэм па абмене фінансавай інфармацыяй, плацёжных сістэм з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак «Белкарт» (Беларусь) і «Мир» (Расія), сістэмы імгненных плацяжоў Нацыянальнага банка і хуткіх плацяжоў Банка Расіі.
SWIFT – міжнародная сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў паміж банкамі. Да гэтай сістэмы падлучаныя большасць банкаў ва ўсім свеце, апроч Паўночнай Карэі і часткі банкаў Ірану.
Раней у інтэрвію Свабодзе дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч сказаў, што «адключэнне SWIFT – гэта ў банкаўскай сферы як ядзерная бомба.