64% рэспандэнтаў падтрымалі адключэнне ад SWIFT

Сярод 406 тысяч чалавек, якія прагаласавалі на платформе «Голас», больш за 64% выказаліся за адключэнне краіны ад сістэмы міжнародных плацяжоў SWIFT.

8ffefddbb3b41ef6f248558104c12d9f.jpeg

6 снежня завяршылася галасаванне на платформе «Голас» па пытанні адключэння краіны ад SWIFT у якасці адной з санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
У платформе «Голас» было праведзена апытанне «Ці падтрымліваеце Вы адключэнне беларускіх банкаў ад SWIFT?»
Усяго прагаласавалі 406 090 чалавек. Для Беларусі гэта вельмі шмат. Сярод тых, хто прагаласаваў, 64,08% заявілі, што падтрымліваюць адключэнне, 16,57% — не падтрымліваюць і 19,34% не змаглі адказаць.
Варта адзначыць, што беларусы цудоўна разумеюць, што адключэнне ад SWIFT прывядзе да калапсу банкаўскай сістэмы краіны, але, мяркуючы па выніках галасавання, яны не бачаць іншага выйсця, як скінуць цяперашні рэжым, які не лічыць сваіх грамадзян за людзей.
belaruspartisan.by