Улады хочуць прыняць закон аб мікрабізнесе і істотна павысіць падаткі

Новыя правілы вядзення мікрабізнесу закрануць амаль 800 тысяч чалавек, або 20% занятых у эканоміцы. Для іх будуць істотна павялічаны падаткі. Пра гэта ў інтэрв'ю АТН заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg


Чыноўнік у чарговы раз пералічыў матывы, якімі кіруюцца ўлады, змяняючы падатковую сістэму і падвышаючы падаткі — гэта нібыта прастата і эфектыўнасць рэгулявання, удзел прадстаўнікоў мікрабізнесу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў і выхад з ценю. У 2022 годзе будзе праведзена «абкатка» змяненняў, а асноўныя змены запланаваны на 2023 год.
«Пэўныя думкі, пэўныя ідэі па трансфармацыі гэтага сектара, вядома, ёсць. І адпаведныя даручэнні прэзідэнтам дадзены. Тры асноўныя аспекты: першае — прастата і эфектыўнасць рэгулявання. Гэта значыць вось тыя катэгорыі мікрабізнесу, якія ў нас сёння існуюць, створаны, яны павінны быць перафарматаваны ў наступным годзе. То-бок наступны год як бы пілотны для абкаткі ўсёй гэтай сістэмы.
У нас якія сёння існуюць катэгорыі? Мікрапрадпрыемствы. 96 тысяч мікрапрадпрыемстваў. Індывідуальныя прадпрымальнікі — 270 тысяч. Гэта рамеснікі — 40 тысяч. І прыкладна 45 тысяч самазанятых. А ёсць яшчэ і аграсядзібы. 5 катэгорый. Вядома, для нашай краіны ўжо пэўная блытаніна ў гэтым існуе. І для нашай краіны патрэбныя змены і больш простая сістэма. Другое — гэта ўдзел прадстаўнікоў мікрабізнесу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Гэтая сістэма падаткаабкладання. На жаль, вось тыя тэндэнцыі, якія адбываюцца ў апошнія гады, яны негатыўныя. Мікрапрадпрыемствы, для прыкладу, проста некалькі лічбаў, мікрапрадпрыемствы: 1 заняты плаціць 7,5 тысяч рублёў падаткаў, індывідуальны прадпрымальнік, які на звычайнай сістэме падаткаабкладання, плаціць 11 тысяч, але такіх меншасць, на жаль, той прадпрымальнік, які выкарыстоўвае спрошчаную сістэму, плаціць усяго толькі 1900, і прадпрымальнік на адзіным падатку плаціць 1700. То-бок парадак у разы. Сёння, калі індывідуальным прадпрымальнікам у 19-м годзе дазволілі пераходзіць з "спрошчанай сістэмы падаткаабкладання" на адзіны падатак, агульная сума падатковых паступленняў паменшылася на 40%. У мінулым годзе, 20-м, паменшылася на 30%.
Вядома, такія лічбы не могуць застацца без увагі. Знаходзіцца вось у гэтай шэрай зоне, не плаціць падаткі немагчыма ў цяперашняй сітуацыі. У нас салідарная пенсійная сістэма, гэта значыць кожны павінен удзельнічаць у фінансаванні гэтых выдаткаў. І вядома, мікрабізнес павінен гэтым займацца. І трэцяе — гэта, вядома, выхад з ценю. Гэта ўкараненне безнаяўных разлікаў. Ніхто ў свеце не прыдумаў іншага спосабу, як перамагчы вось гэта, скажам так, зло: падатковую аптымізацыю ў двукоссях, зарплату ў канвертах, нявыплату проста падаткаў. Таму ўкараненне безнаяўных разлікаў, стварэнне падатковымі нашымі органамі, такая задача міністру па падатках і зборах, сумесна з кіраўніком Банка развіцця, пастаўлена. Каб у нас да 1 студзеня 2023 года з'явілася паўнавартасная электронная падатковая платформа. І я думаю, што наогул усю гэтую сістэму трэба аблегчы ў форму закона аб мікрабізнесе. Тут павінны папрацаваць дэпутаты, нашы парламентарыі, таму што тэма вельмі адчувальная для краіны. Таму закон будзе самым правільным рашэннем
», — распавёў Крутой.

Павышэнне падаткаў

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта агучыў новыя стаўкі падаткаў, якія будуць уведзеныя ў бліжэйшыя гады: падаходны падатак для ІП у 18% (цяпер 16%), падатак на прафесійны даход — 10% ці 20% у залежнасці ад абароту. Плануецца таксама адмяніць адзіны падатак, «спрошчаную сістэму падаткаабкладання» і самазанятых.
«У частцы падатковай, вядома, гэта пэўнае павелічэнне падатковых ставак адзінага падатку. У першую чаргу гэтая аддадзена тэма на водкуп мясцовым уладам, таму што ў кожным рэгіёне, з улікам даходаў насельніцтва, з улікам попыту, сітуацыі розныя. І вось тыя людзі, якія занятыя ў гэтым бізнесе, яны атрымліваюць розныя даходы і могуць аб'ектыўна плаціць розныя падаткі. Таму пэўная дыферэнцыяцыя патрэбна. Для індывідуальных прадпрымальнікаў, для пэўных відаў спрошчаная сістэма яшчэ на наступны год застанецца, для нейкіх відаў яна будзе адменена, таксама будуць павялічаны стаўкі адзінага падатку, але з 2023 года плануецца, што ўсе яны пяройдуць на адзіную як бы форму падаткаабкладання — гэта выплату падаходнага падатку ў падвышанай стаўцы 18% — гэта эквівалент падатку на прыбытак (розніца паміж выдаткамі і даходамі). І для самазанятых таксама будуць пэўныя змены: з 2023-га года ўводзіцца — гэта па аналогіі, як нашы партнёры па ЕАЭС зрабілі Расія, Казахстан, — падатак на прафесійны даход. Гэта значыць будзе таксама простая сістэма — у цябе выручка, 10% з выручкі вось гэты падатак на прафесійны даход будзе, калі ты працуеш з фізічнымі асобамі, грамадзянамі, 10%, калі ты працуеш з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага парога. Пасля гэтага будзе 20%. Гэта значыць мне здаецца, што вось гэтая трансфармацыя істотна спросціць і павысіць эфектыўнасць гэтага сегмента нашай эканомікі», — сказаў чыноўнік.
Паводле reform.by