За колькі рублёў вы гатовыя збіваць і зневажаць суграмадзян?

Шмат хто кажа, што сілавікі атрымліваюць зараз штомесячна ад 5 да 10 тысяч рублёў, у залежнасці ад звання і «адпрацаванага» часу. Удакладніць гэту нфармацыю мы не змаглі. Акрамя вусных расповядаў ніякіх іншых пацвержанняў гэтаму ў нас няма. Магчыма ёсць ў кагосьці з нашых чытачоў. Затое «Радыё Свабода» высветліла, якія пенсіі атрымліваюць былыя сілавікі і чыноўнікі.

img_2987_logo.jpg


Дарэчы, ад жніўня гэтага году сярэдні памер месячных пенсій — 458 рублёў, сярэдні памер пенсій, прызначаных па ўзросце, — 473,8 рубля. У былых чыноўнікаў і сілавікоў пенсіі вызначаюцца па-іншаму і найчасцей аказваюцца большымі за гэтыя лічбы.
У адкрытых крыніцах няма звестак аб пенсіях сілавікоў. Памерамі гэтых выплат займаюцца профільныя міністэрствы.
Ад былых сілавікоў на ўмовах ананімнасці Свабода даведалася, што пенсія падпалкоўніка ўнутраных войскаў, які выйшаў у адстаўку пасля 50 гадоў, — каля тысячы рублёў. Старшы лейтэнант міліцыі, які быў камісаваны па стане здароўя (то бок не даслужыў да поўнай пенсіі), мае 450 рублёў.
Цяперашні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў звольніўся з міліцыі ў званні падпалкоўніка, атрымлівае пенсію крыху болей за 700 рублёў.
«У мяне 24 гады выслугі. Я звальняўся з РАУСа як аператыўнік па асабліва важных справах. Калі нехта звальняецца з ГУУС ці МУС, у іх выходзіць болей. Калі было апошняе падвышэнне, пенсія не змянілася. Праўда, у мяне цяпер судовыя выканаўцы вылічваюць частку пенсіі», — кажа Мікалай Казлоў.
Памер пенсіі дзяржаўных службоўцаў і былых дэпутатаў у Беларусі рэгулююць два законы: «Аб дзяржаўнай службе ў Беларусі» і ўказ прэзідэнта «Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых».
Чыноўнікі са стажам працы ня менш за 5 гадоў маюць наступныя памеры пенсій:
•    Калі займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады — 75% заробку
•    Чальцы ўраду, амбасадары, старшыня ЦВК — 65% заробку
•    Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і сябры Нацыянальнага Сходу — 65% заробку
Калі заробак дэпутата ў сярэднім складаў 2,5 тысячы рублёў (па словах Ганны Канапацкай), то гэта 1615 рублёў пенсіі.
Паводле Белстату, сярэдні заробак у жніўні ў Менску быў 1766 рублёў.