Алеся Бяляцкага пераабвінавацілі
Кіраўніку зачыненага ўладамі ў 2003 годзе Праваабарончага цэнтра “Вясна Алесю Бяляцкаму, крымінальная справа якога разглядаецца ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, 16 лістапада мусілі вынесці новае абвінавачанне. Як аказалася, новы яго варыянт, агучаны пракурорам, з’яўляецца крыху падкарэктаваным старым.
Кіраўніку зачыненага ўладамі ў 2003 годзе Праваабарончага цэнтра “Вясна Алесю Бяляцкаму, крымінальная справа якога разглядаецца ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска,
16 лістапада мусілі вынесці новае абвінавачанне. Як аказалася, новы яго варыянт, агучаны пракурорам, з’яўляецца крыху падкарэктаваным старым.
Працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы, якога вінавацяць ва ўтойванні прыбытку ў асабліва буйным памеры, 16 лістапада пачаўся з нечаканай просьбы пракурора Уладзіміра
Сайкоўскага абвесціць перапынак на 20 хвілін, бо яму патрэбны час для “больш дакладнага фармулявання абвінавачання. У запоўненай прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, палітычных
партый і грамадскіх аб’яднанняў, журналістамі зале ўзнікла маўклівае, але ледзь стрыманае пытанне: хіба дзяржаўнаму абвінаваўцу не хапіла шасці дзён, каб напісаць тэкст? Ці да апошняй
хвіліны былі магчымы іншыя варыянты?
Яшчэ больш пытанняў узнікла пасля таго, як спадар Сайкоўскі агучыў новы тэкст абвінавачання. Аказалася, практычна нічога новага пракурор не сказаў, толькі змяніў некалькі фармуліровак. Напрыклад, ён
па гадам распісаў “запазычанасць Бяляцкага перад дзяржаваю ў выглядзе нясплочаных падаткаў з пералічаных на рахункі праваабаронцы сродкаў ад заходніх донараў. Апроч таго, як
гаворыцца ў новым тэксце абвінавачання, Бяляцкі атрымліваў частку прыбыткаў з грошай, што паступалі на яго замежныя банкаўскія рахункі, у сувязі з выкананнем ім дамоўных абавязацельстваў перад
заходнімі фондамі. У папярэднім варыянце казалася, што ўсе сродкі, якія знаходзіліся на літоўскіх і польскіх рахунках Бяляцкага, былі ягоным прыбыткам. Вось і ўсе адрозненні.
Ранейшым застаўся і артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога абвінавачваюць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (ч. 2 арт. 243 КК), і сума ўтойвання прыбытку — 567 721
еўра, і памер быццам бы нанесенага Бяляцкім урону дзяржаве — 352,3 мільёна беларускіх рублёў.
Па словах намесніка старшыні
“Вясны Валянціна Стэфановіча, у справе дзіўным чынам засталіся матэрыялы, перададзеныя беларускаму боку Мінюстам Літвы, якія той жа літоўскі Мінюст днямі зняпраўдзіў, заявіўшы, што
яны не могуць выкарыстоўвацца падчас разгляду “справы Бяляцкага. “Нічога новага мы не пачулі. Абвінавачанне засталося фактычна старым, толькі з некаторымі непрынцыповымі
карэктыроўкамі. Я ўвогуле не разумею, навошта пракурору спатрэбілася шэсць дзён, каб фактычна паўтарыць тое, што мы чулі ў першы дзень судовага працэса? — задаецца пытаннем
Валянцін Стэфановіч.
Атрымаўшы копіі новага-старога абвінавачання, Алесь Бяляцкі і яго адвакат Зміцер Лаеўскі падалі хадайніцтва — абвесціць у судовым пасяджэнні перапынак дзеля азнаямлення з тэкстам і
выпрацоўкі стратэгіі абароны. Суд над апальным праваабаронцам працягнецца 22 лістапада ў 10 гадзін раніцы.