Аматары мастацкай літаратуры лепш распазнаюць чужыя эмоцыі
Дэвід Кід (David Kidd) і Эмануэле Кастано (Emanuele Castano) з Новай школы сацыяльных доследаў у Нью-Ёрку пасля эксперыментальнага даследавання прыйшлі да высновы, што аматары мастацкай літаратуры лепш разумеюць эмоцыі навакольных. Аднак гэтая здольнасць менш развіта ў тых, хто аддае перавагу так званай «жанравай літаратуры».
Аўтары даследавання вызначаюць жанравую літаратуру як творы,
«засяроджанныя па канкрэтнай
тэме і заснаваныя на параўнальна шаблонных сюжэтах». Да такіх твораў яны адносяць дэтэктыў,
фантастыку, любоўныя або прыгодніцкія раманы. Мастацкая літаратура, па
вызначэнні даследнікаў,
характарызуецца «ў большай
ступені эстэтычнымі якасцямі і развіццём персанажаў, чым акцэнтам на сюжэт або
на пэўны набор тэм».
Удзельнікі эксперыменту, якіх было больш за тысячу, спачатку прайшлі тэст на пазнаванне асоб пісьменнікаў. Сярод пісьменнікаў былі як тыя, каго даследнікі аднеслі да аўтараў мастацкай літаратуры (Салман Рушдзі, Харпер Лі, Тоні Морысан), так і прадстаўнікі жанравай літаратуры (Даніэла Стыл, Клайв Каслер). Затым тыя ж удзельнікі праходзілі тэст на вызначэнне эмоцый па выразах твару на фатаздымках незнаёмых людзей.
Пры аналізе вынікаў аказалася, што тыя, хто пазнаў у твар больш аўтараў з першай групы, лепш спраўляліся з распазнаннем эмоцый. У тых жа, хто паказаў добрае знаёмства з аўтарамі жанравай літаратуры, вынікі былі ніжэй. Эфект не залежыць ад узросту, полу, узроўню адукацыі удзельнікаў, а таксама ад іх ацэнкі уласнай здольнасці да эмпатыі. Даследнікі мяркуюць, што вялікая сацыяльна-кагнітыўная складанасць, чаканая ад персанажаў мастацкай літаратуры, падахвочвае чытачоў фармуляваць, супастаўляць і ўлічваць некалькі інтэрпрэтацый іх псіхічных станаў. Аўтары мяркуюць, што вынікі іх эксперыменту будуць карысныя не толькі для вывучэння псіхалогіі літаратуры, але і, магчыма, знойдуць прымяненне ў карэкцыі і набыцці неабходных псіхалагічных навыкаў.
«Гэта не значыць, што вы проста можаце даць кнігу Дона Дэліла дзіцяці-аўтысту і ўсё прыйдзе ў норму, — кажа Эмануэле Кастано, — але гэта дапаможа нам зразумець, як тэорыя працэснага мыслення можа быць ужыта для дапамогі людзям».
Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Psychology of Aesthetics, Creativity, and the Arts.
Паводле Pro Science