Беларускія лекары вярнулі слых сямімесячнаму дзіцяці (відэа)

Такой маленькай пацыентцы аперацыю па аднаўленні аднаго з найважнейшых пачуццяў правялі ў Беларусі ўпершыню.

pixabay.com

pixabay.com

Пра тое, што дзяўчынка не чуе, бацькам паведамілі ў радзільні. Некалькі месяцаў з слыхавым апаратам выніку не прынеслі. Выйсце — кахлеарная імплантацыя. Хірургі замянілі пашкоджаную частку ўнутранага вуха спецыяльным прыборам. Маніпуляцыя доўжылася прыкладна дзве гадзіны, але затым — яшчэ месяц поўнай цішыні.


Марына Пясоцкая, намеснік дырэктара па клінічнай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі:
«Кахлеярны імплант — гэта электронная прылада, якая складаецца з дзвюх частак. Там мікрафон і гэты мікрафон ўлоўлівае гукі, а ў прыёмніку імпланта адбываецца перакадоўка гукавога сігналу ў электрычны і перадача яго на слыхавы нерв. А слыхавы нерв — ужо ў цэнтральны нерв, у мозг. Там чалавек разумее, што ён чуе. Мы кожны дзень наладжваем маўленчы працэсар. У дзетак мы пачынаем з маленькай стымуляцыі, каб дзіцятка не спалохаць. І далей павялічваем гэтыя значэнні».
Ірына Масюковіч, мама:
«Да аперацыі ў нас была поўная глухата, хоць нам здавалася, што яна чуе, таму што добра ў вочкі глядзела. А ўчора дома першы раз падключылі — і відаць было, што яна рэагуе, нават на таго ж ката: ён не толькі ходзіць, але яшчэ і мяўкае гучна».
Такая аперацыя для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі — звычайная практыка. Кожны год магчымасць чуць тут атрымлівае амаль сотня малых, але зараз — нават такія немаўляты.
ont.by