Беларускія медыкі правялі ўнікальную аперацыю 11-гадоваму хлопчыку

На мінулым тыдні ў РНПЦ дзіцячай хірургіі было выканана пяць складанейшых аперацый на сэрцы і сасудах у дзяцей, у тым ліку была выкананая аперацыя пры рэдкай паталогіі — таракаабдамінальнай анеўрызме брушной аорты ў 11-гадовага хлопчыка.

minzdrav.gov.by

minzdrav.gov.by


«Анеўрызмы сустракаюцца ў дарослых, а вось у дзіцяці — упершыню ў сусветнай практыцы», — цытуе прэс-служба Мінздароўя дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага.
Дзіця перанесла інфекцыю, якая прывяла да ўзнікнення таракаабдамінальнай анеўрызмы брушнай аорты (гэтая анеўрызма закранула і грудную, і брушную паражніны). Дзіця назіралася ў РНПЦ дзіцячай хірургіі 4 гады. Але гэтая паталогія як бомба — дзіця магло загінуць у любы момант.
«Калі прафесар прыязджаў у мінулы раз, дзіця было пракансультаванае, ужо тады бацькам хлопчыка было прапанавана правесці аперацыю. Спачатку мы звярталіся ў вядучыя дзіцячыя і дарослыя сасудзістыя цэнтры розных краін свету, але нам усюды адмовілі ў дапамозе гэтаму дзіцяці. Мы адважыліся правесці яе самі пад кіраўніцтвам прафесара Калангоса. Аперацыя была вельмі цяжкая тэхнічна, па вядзенні пацыента, мы разумелі, што ў дзіцяці могуць паўстаць і постаперацыйныя ўскладненні. Агулам аперацыя доўжылася больш за 10 гадзін. Важна было захаваць усе артэрыі, каб даць малому жыць паўнавартасным жыццём далей. Цяпер ужо можна сказаць, што аперацыя прайшла ўдала. Хлопчык адчувае сябе здавальняюча. Мяркуючы па медыцынскіх крыніцах, такая аперацыя ў дзяцей — першая ў сусветнай практыцы», — распавёў Канстанцін Драздоўскі.