Ці можна выспацца ў гандлёвым цэнтры?
На праблемы недасыпу беларусаў нарэшце звярнулі ўвагу! 28 лістапада — першы ў Беларусі адсыпны дзень, дзень калі хранічна невыспаныя беларусы могуць паваляцца ў ложках салонаў Vegas.
Ці высыпаецеся вы? Напэўна, мала хто з сучасных беларусаў на гэта пытанне адкажа «так». Па дадзеных rabota.tut.by, у мінулым годзе кожны пяты беларус штодзённа затрымліваўся ў офісе, а кожны чацвёрты — мінімум раз на тыдзень.
Але ў гэтым годзе на праблемы недасыпу беларусаў нарэшце звярнулі ўвагу! 28 лістапада аб’явілі першым Усебеларускім адсыпным днём. Дзясяткі кампаній дазволілі сваім супрацоўнікам прыйсці пазней на працу. А выспацца прама на вачах у публікі можна ў гандлёвых цэнтрах Мінску: «Дамашні ачаг», «Камелот», «Трум», «Замак Home».
Суткі ў ложках Vegas!
Нам мінулым тыдні ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра тое, што беларускі экперт сну «Vegas» шукае тэсціроўшчыкаў ложкаў на цэлы дзень. Ад кандыта патрабавалася спаць і займацца тымі справамі, на якія звычайна не хапае часу. За гэта шчасліўшчыкі па дамове падраду мусяць атрымаць 70 рублёў.
Арганізатары мерапрыемства хацелі з кожным кандыдатам правесці прафесійную гутарку. Але жадаючых выспацца за грошы аказалася 1554 чалавекі. «Мы атрымалі сотні лістоў ад хранічна невыспаных людзей, якія вельмі прасілі выспацца, — распавяла Кацярына Гарабец, дырэктар па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Дзеля таго, каб абраць пяць тэсціроўшчыкаў, мы былі вымушаны прыбегчы да генератара выпадковых лічбаў, каб выбар кандыдатаў быў больш аб’ектыўны».
Вакансію тэсціроўшчыка адкрылі спецыяльна да Усебеларускага адсыпнога. У гэты дзень працадаўцы пяці шчасліўчыкаў дазволілі ім выспацца. Салон Vegas падрыхтаваў для кожнага ложак з артапедычным матрасам, падушкамі, коўдрамі і пасцельнай бялізнай. А ранкам тэсціроўшчыкам падалі сняданак у ложак — тое, пра што марыць, напэўна, кожны.
Кім з’яўляюцца тыя беларусы, якія хранічна не высыпаюцца?
Вераніка — маладая дзяўчына-бухалтарка. «На працы я моцна загружана, жыву толькі па выхадных, — распавядае дзяўчына. — Шчыра кажучы, захацела проста выспацца на якасным ложку і матрасе. Бо гэта вельмі ўплывае на сон».
Сярод запамінальных твараў тэсціроўшчыкаў — два праграмісты. Адзін з іх быў апрануты ў піжаму Санта Клаўса, а другі — піжаму Янота. Абодва захацелі выспацца і дачытаць тыя кнігі, на якія не стае часу. У першага — гэта кніга Карла Чапека, а ў другога — Агаты Крысці. Вясёлы Янот, як яго празвалі арганізатары, абраў сабе белую бялізну. У сваім рэзюмэ ён пазначыў, што мае нестандартную фігуру, таму патрабуе высыпання.
Наталля — маладая мама. У анкеце яна вельмі прасіла даць ёй магчымасць выспацца, бо яна не высыпалася ўжо тры гады — столькі, колькі гадоў яе дачцэ.
«Лайфхакі па здаровым сну
Але заснуць тэсціроўшчыкам удалося не адразу. Спецыліст па ёгі правяла з імі дыхацельную гімнастыку, якую можа выкарыстоўваць перад сном.
Калі вы хочаце адчуваць сябе не санліва, знайдзіце пяць хвілін напрацягу дня і дыхайце, прыслухоўваючыся да свайго арганізму. Такі лайфхак ад майстра па ёгі.
Парадамі падзялілася і Таццяна Горбат, доктарка з Цэнтра здаровага сну. Для дарослага чалавека норма сну — не менш за шэсць гадзін у суткі. «Але ўсё гэта індывідульна. У некаторых нормай можа быць дзесяць гадзін. І гэта нармальна! — пераконвае Таццяна. — Проста варта паспаць некалькі дзён без будзільніка і паглядзець, за колькі гадзін вы высыпаецеся».
А для таго, каб сон хутчэй падступіў да тэсціроўшчыкаў, музыка Вадзім пайграў на ханге — самым сучасным у свеце інструменце.
Калыханка на ханке
А пасля ўдзельнікі эксперыменту нацягнулі павязкі на вочы, закуталіся ў коўдры і пачалі засынаць.