Дэтанатар: чым яшчэ крызіс небяспечны для Беларусі (Гульня тронаў. XXI стагоддзе)

Здавалася б, дзе АПЕК +, а дзе Пухавічы? Але днямі жыхары гэтага і іншых беларускіх населеных пунктаў адчулі наступствы развалу картэльнай здзелкі па нафце, убачыўшы новыя курсы ў абменніках. «Салідарнасць» у рамках праекта «Гульня тронаў. XXI стагоддзе» разбіраецца, што адбылося, і як яшчэ можа адгукнуцца.

nafta_12.jpg

Кароткі змест папярэдніх серыйУ лістападзе 2016 года сябры АПЕК (арганізацыя краін-экспарцёраў нафты) дасягнулі пагаднення аб скарачэнні здабычы дзеля падтрымання цаны. Пасля гэтая здзелка неаднаразова падаўжаліся.
Аднак 6 сакавіка 2020 года Расія, якая не ўваходзіць у АПЕК, але раней падтрымлівала пагадненне, адмовілася яго пралангаваць. Пасля гэтага свой ход зрабіла Саўдаўская Аравія, якая заявіла, што ў такім выпадку таксама будзе нарошчваць здабычу нафты і дасць пакупнікам беспрэцэдэнтныя зніжкі.
У выніку кошты на нафту абрынуліся прыкладна на 30%. Расійская валюта звалілася да 72 рублёў за даляр. Натуральна, тое, што адбываецца адбілася і на беларускім рублі.
Гэтак значнае зніжэнне кошту наўрад ці можна кампенсаваць ростам аб’ёмаў продажаў.
100-150 мільёнаў даляраў штодня будзе губляць Расія з-за рашэння разваліць здзелку (па ацэнцы віцэ-прэзідэнта Лукойла Леаніда Федуна).

Каму і навошта гэта трэба

Выхад Расіі з пагаднення пралабіяваў кіраўнік „Раснафты“ Ігар Сечын. Год таму ён напісаў Уладзіміру Пуціну ліст, у якім назваў здзелку Расіі з АПЕК стратэгічнай пагрозай, якая гуляе на руку толькі ЗША.
Суразмоўца The Bell чуў, што на гэты раз аргумент Сечына пра амерыканцаў пачаў працаваць: „Вось зараз мы ім пакажам! Яны пры бягучай цане актыўна ўкладваюцца ў сваю сланцавую нафту, але яе здабыча пры цане ніжэй за $ 40 не будзе мэтазгоднай“, а "Раснафта" можа дазволіць сабе такое падзенне, пераказвае ён.
«Тлумачэнне гэта не ўлічвае найпростых рэалій: вытворчасць сланцавай нафты лёгка згарнуць і разгарнуць назад, — піша фінансіст Андрэй Моўчан на Carnegie.ru. — Вытворцы ў ЗША сыдуць з рынку на час нізкіх цэн і вернуцца, як толькі цэны вырастуць. У выніку ў пройгрышы будуць тыя, хто будзе прадаваць па нізкіх коштах на працягу паўгода-года».
— Так, гэта часовае рашэнне, — пацвярджае «Салідарнасці кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі. — Сэнс у тым, каб абваліць цэны на нафту, і амерыканскія кампаніі замарозілі здабычу. Расіяне разлічваюць утрымліваць гэтую сітуацыю максімальна доўга, займаючы долю амерыканскіх сланцавікоў і іншых краін-вытворцаў нафты на глабальным рынку, для якіх крытычная адзнака — ніжэй за 40 даляраў за барэль.
Што атрымаецца на практыцы, сказаць даволі складана. Тым больш, што, як адзначае заснавальнік амерыканскай кансалтынгавай кампаніі Rapidan Energy, якая спецыялізуецца на энергарынку, Боб Макнэлі, на рынку склалася рэдкая камбінацыя фактараў — шок з боку прапановы (рост нафтаздабычы), зваротны шок з боку попыту (зніжэнне спажывання з-за каранавіруса) і адсутнасць на рынку «стабілізуючага вытворцы». Апошні раз такое «жудаснае спалучэнне» было ў пачатку 1930-х гадоў, на фоне Вялікай дэпрэсіі, і тады цана нафты абвалілася да «цэнтаў за барэль», паказаў Макнэлі.
Арсень Сівіцкі звяртае ўвагу на тое, што свет ушчыльную наблізіўся да новай хвалі глабальнага эканамічнага крызісу. Пра гэта яшчэ ў мінулым годзе пісаў эканаміст Мануэль Рубіні, які прадказаў рэцэсію 2008-га. Цяпер каранавірус і развал нафтавага пагаднення могуць выступіць у ролі дэтанатараў.
Масква, верагодна, вырашыла, што падзенне коштаў на фоне эпідэміі каранавіруса і набліжэння новай глабальнай рэцэсіі было непазбежна ў любым выпадку. Расійскі бок згуляў на апярэджанне, каб захоўваць пэўныя рычагі кантролю над крызісам нафтавых коштаў.
Дарэчы, яшчэ ў 2019-м, у рамках Бюджэтнага прагнозу Расійскай Федэрацыі на перыяд да 2036 года было праведзена стрэс-тэставанне параметраў федэральнага бюджэту ў залежнасці ад маштабаў і працягласці цэнавых шокаў на сусветным рынку энерганосьбітаў.
У прыватнасці, там гаварылася, што пры рэалізацыі цэнавага шоку сярэдніх маштабаў (зніжэнне коштаў на нафту да 25-30 даляраў за барэль маркі «Юралс» на працягу 3-5 гадоў) аб’ём выпадаючых нафтагазавых даходаў за адпаведны перыяд можа скласці ад 5 да 14 працэнтаў ВУП. Але пры гэтым у прагнозе адзначана, што гарантыяй выканання ўсіх абавязацельстваў дзяржавы і захавання макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці ў стрэсавых умовах з’яўляецца наяўнасць дастатковага аб’ёму ліквідных актываў у Фондзе нацыянальнага дабрабыту.
Такім чынам, да падобнага шокавага сцэнара ў Крамлі рыхтаваліся даўно. Пры гэтым па факце запусціла працэс сама Масква.
У першай дэкадзе сакавіка сусветныя фондавыя рынкі ўжо былі падцепленыя навінамі пра імклівы распаўсюд каранавіруса. Алею ў вагонь падліў развал здзелкі АПЕК +, у выніку якога цэны на нафту раніцай 9 сакавіка знізіліся больш чым на 30%. Адначасова пачалося падзенне на фондавых біржах.

Усё гэта ўжо можна было назіраць у 2008 годзе. Таму «чорны панядзелак» шматлікія назвалі веснікам новай глабальнай рэцэсіі.
Вобразна кажучы, Расія ўзарвала гранату, аскепкі якой могуць паляцець у самых розных накірунках. Зачапіць можа, да прыкладу, цяперашняга прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

nafta_2_2.jpg

— Ужо не такая відавочная перамога Дональда Трампа на маючых адбыцца выбарах, — фіксуе першыя наступствы таго, што здарылася кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў. — Калі ЗША апынуцца ў рэцэсіі, то гэта негатыўна ударыць па рэйтынгу дзейнага прэзідэнта.
Змена адміністрацыі ў Злучаных Штатах стане дрэннай навіной для Расіі і добрай — для Кітая. Крэмль зацікаўлены ў тым, каб Трампа пераабралі таму, што ён змог адцягнуць стратэгічную ўвагу ад Масквы і перавесці яе на супрацьстаянне з Пекінам. Цяперашні прэзідэнт ЗША не дазваляе дзяржаўнай машыне канцэнтравацца толькі на Расіі, пазначаючы Кітай у якасці прыярытэтнай пагрозы. У выпадку ж перамогі дэмакратаў практычна непазбежна ўзмацненне жорсткасці амерыканскага курсу ў адносінах да Крамля.
Наадварот, для Пекіна паражэнне Трампа вельмі выгадна. У Паднябеснай зацікаўлены ў тым, каб у ЗША да ўлады прыйшоў палітык, які будзе праводзіць менш агрэсіўную палітыку ў адносінах да Кітая як у эканамічнай, так і ваеннай-палітычнай сферах.

Палітычныя пагрозы

Аднак у крызісу могуць быць і іншыя наступствы. Беларусь можа пацярпець не толькі ў эканамічным плане.
— Чым ніжэй цана на нафту, чым мацней глабальная эканамічная нестабільнасьць, тым агрэсіўней пачынае паводзіць сябе Расія, разглядаючы гэта не як крызіс, а як магчымасць прасоўвання сваіх нацыянальных інтарэсаў, — адзначае Арсень Сівіцкі.
Ёсць нават графік, які выдатна ілюструе залежнасць паміж нізкімі цэнамі на нафту і геапалітычнымі авантурамі Масквы. З улікам таго, што ў Крамлі выдатна ўмеюць прадказваць глабальныя эканамічныя шокі, супадзенне да года не здаецца такой ужо і выпадковасцю, а намякае на стратэгічнае планаванне тых ці іншых крокаў.

Савецка-расійская палітычная гісторыя і кошты на нафту



nafta_3_1.jpg


Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў РФ ужо выклікала рост пратэстных настрояў. Змены ў Канстытуцыі самі па сабе не могуць забяспечыць рэжыму легітымнасьць. Яе крыніцу Крэмль на фоне няздольнасці вырашыць сацыяльна-эканамічныя праблемы будзе з высокай доляй верагоднасці шукаць у знешнепалітычных акцыях, у так званых «маленькіх пераможных войнах».
Беларусь у гэтай сітуацыі выглядае адной з найбольш відавочных мэтаў. Той факт, што праблему-2024 Пуцін вырашыў з дапамогай «абнулення» тэрмінаў, не азначае, што Расія адмовілася ад «глыбокай інтэграцыі» / інкарпарацыі Беларусі ці ўстанаўлення аднабаковага кантролю над нашай краінай у іншым выглядзе.
Глабальны крызіс — тая самая каламутная вада, у якой Масква любіць лавіць рыбу. Калі ўвага краін свету будзе засяроджана на ўнутраных сацыяльных і эканамічных праблемах, для Крамля гэта стане зручным момантам, каб ажыццявіць свае планы ў дачыненні да Беларусі.
Паводле Салідарнасці