Грамадства просіць не забіваць

Колькасць падпісантаў пад размешчанай у інтэрнэце петыцыяй супраць смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва перавысіла 60 тысяч чалавек.

У беларускую амбасаду ў Польшчы перададзены звыш 500 подпісаў удзельнікаў канферэнцыі па правах чалавека. З заклікам памілаваць 25-гадовых хлопцаў да Лукашэнкі звярнулася Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH).

Колькасць падпісантаў пад размешчанай у інтэрнэце петыцыяй супраць смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва перавысіла 60 тысяч чалавек.
У беларускую амбасаду ў Польшчы перададзены звыш 500 подпісаў удзельнікаў канферэнцыі па правах чалавека. З заклікам памілаваць 25-гадовых хлопцаў да Лукашэнкі звярнулася Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH).
Пяцьсот чатырнаццаць чалавек падпісаліся пад зваротам да кіраўніка Беларусі з просьбай аб памілаванні асуджаных. Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна, подпісы збіралі валанцёры групы “Гарызонт — супраць смяротнага пакарання, Асацыяцыі “Адкрытая Рэч Паспаліта (Otwarta Rzeczpospolita) і Хельсінкскага фонду па правах чалавека (ХФПЧ) на канферэнцыі “Правы чалавека — сучасны стан дыскусіі.
Зварот падпісалі дакладчыкі і ўдзельнікі канферэнцыі, а таксама асобы, якія непасрэдна не прымалі ўдзелу ў канферэнцыі. Пад зваротам падпісаліся, у прыватнасці, Роберт Бадынтэр (Парыж, Універсітэт Сарбона; экс-старшыня Канстытуцыйнага савета Рэспублікі Францыі, вядомы сваёй дзейнасцю ў галіне адмены смяротнай кары), Данута Пшывара (старшыня ХФПЧ), Паула Савіцкая (старшыня Асацыяцыі “Адкрытая Рэч Паспалітая, іншыя вядомыя праваабаронцы і выкладчыкі ўніверсітэтаў з многіх краін свету. Зварот быў высланы 12 снежня Аляксандру Лукашэнку праз амбасадара Беларусі ў Польшчы. Раней, 1 снежня, асацыяцыя “Адкрытая Рэч Паспалітая, а 6 снежня — ХФПЧ і “Гарызонт адправілі асобныя звароты.
У сваю чаргу, рэзка асуджае смяротныя прысуды, вынесеныя Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, Міжнародная федэрацыя правоў чалавека. “Супярэчлівыя сведчанні падчас суда выклікалі сумневы ў датычнасці абвінавачаных да арганізацыі выбухаў, — адзначаецца ў заяве FIDH. — Больш таго, назіральнікі паведамлялі аб сур’ёзных працэсуальных парушэннях падчас папярэдняга следства і судовага разгляду справы, дастатковых для таго, каб канстатаваць грубае парушэнне правоў абвінавачаных на справядлівы і бесстаронні суд, ні матывы, ні дакладныя абставіны злачынства не былі высветленыя ў судзе.
“Мы не павінны мірыцца з ужываннем смяротнага пакарання ў цэнтры Еўропы, — заявіла прэзідэнт FIDH Сухэйр Белхасен. — Характар гэтага пакарання цалкам супярэчыць міжнародным стандартам.
Больш за 33 тысячы чалавек падпісаліся пад асабістай петыцыяй маці Уладзіслава Любові Кавалёвай, у якой жанчына просіць людзей дапамагчы захаваць жыццё яе сыну. Да таго ж, днямі больш за 165 тысяч подпісаў, сабраных “Міжнароднай амністыяй пад заклікам спыніць у Беларусі смяротнае пакаранне, былі адпраўлены па пошце на адрас Адміністрацыі беларускага кіраўніка.