Гамяльчаніна, які служыў у казацкім палку ў «ЛНР», прысудзілі да пазбаўлення волі

У Гомельскім абласным судзе завяршыліся слуханні па справе 29-гадовага ўраджэнца Гомеля, які ўваходзіў у шэрагі казацкага палка на тэрыторыі ЛНР.

Казакі "ЛНР". Ілюстрацыйнае фота obzor24.in.ua

Казакі "ЛНР". Ілюстрацыйнае фота obzor24.in.ua

Па версіі абвінавачвання, беларус у канцы лета 2015 года выехаў праз памежны пункт з Расіі ва Украіну. На тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі ўступіў ва ўзброенае фармаванне — казачы полк, дзе яго залічылі ў радавыя. Выдалі службовае пасведчанне, баявую зброю, форменнае абмундзіраванне і неабходныя прадукты харчавання. Амаль год у складзе ўзброенага фармавання мужчына ўдзельнічаў у правядзенні ваенных вучэнняў, вучэбных стрэльбаў, выконваў гаспадарча-бытавыя і іншыя задачы.
Падчас судовага паседжання абвінавачаны не адмаўляў, што ўваходзіў у казачы полк, але сцвярджаў, што не з'яўляўся вайскоўцам, не меў агнястрэльнай зброі і не ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях, піша партал Правда.Гомель. Ён уступіў у адно з расійскіх грамадскіх аб'яднанняў і прыняў прысягу на вернасць. Пасля чаго быў адпраўлены з гуманітарнай місіяй на тэрыторыю Украіны, якая кантралюецца сіламі ЛНР. Там прабыў да студзеня 2017 года, перыядычна выязджаў у Растоўскую вобласць, затым вырашыў вярнуцца дадому ў Гомель.
Па словах гамяльчаніна, казакі палка прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на баку ЛНР, аднак сам казачы полк, як ваеннае падраздзяленне, у баявых дзеяннях не ўдзельнічала. Беларус акрамя збору і размеркавання гуманітарнай дапамогі, збіраў звесткі для казакаў і рабіў розныя інфармацыйныя ролікі. Акрамя таго, прымаў удзел у стварэнні базы дадзеных вайскоўцаў дзвюх іншых часцей узброеных сіл ЛНР і выконваў розныя даручэнні. Таксама мужчына пацвердзіў, што насіў форменнае абмундзіраванне казака і службовае пасведчанне, якое яму выдалі яшчэ ў Растоўскай вобласці для бесперашкоднага праезду праз блок-пасты на тэрыторыі ЛНР пры дастаўцы гуманітарнай дапамогі. Праўда, чаму ў гэтым пасведчанні пазначана прыналежнасць да падраздзялення іншага ваеннага гарнізона і наяўнасць у яго агнястрэльнай зброі, гамяльчанін патлумачыць не змог.
Гамяльчаніна прызналі вінаватым ва ўдзеле яго, як грамадзяніна Беларусі, на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, без упаўнаважання дзяржавы, пры адсутнасці прыкмет злачынства, і прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.