Хронікі рэпрэсій за 5 чэрвеня: Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста і папаўненні ў шэрагах экстрэмістаў
YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения» цяпер стала «экстрэмісцкім фармаваннем». Затрыманы намеснік дырэктара event-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка. Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея, паведамляюць праваабаронцы.
- Новыя экстрэмісты
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнанае YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 5 чэрвеня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Анастасія Карасёва, Марына Ментусава і Кацярына Раецкая.
Як пазначана ў апісанні праекту, гэта шоу «створанае беларускамі для беларусак» і ў ім «разам з калегамі, жанчынамі медыя, палітыкі, навукі і культуры мы абмяркоўваем што можна зрабіць, каб жыццё дзяўчынак, дзяўчат і жанчын стала лепшым».
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
Telegram-канал «Беларусь 2.0 Робім разам»;
Instagram старонка «politzonabelarus»;
Інтэрнет-старонка «defendersbelarus.оrg»;
Facebook-старонка «Беларуская Нацыянальная Памяць»;
TikTok-старонкі «sens.livе», «Пра Кастусь», «Black Swan», «Вектар на Беларусь. Навiны».
- КДБ наклаў арышт на дом гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі
Пра гэта Сяргей напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Вось так цяпер выглядае наш дом у Гародні. Той самы дом, які калісьці належыў майму дзеду — ветерану Другой Святовай вайны, кавалеру ордэна «Айчынная вайна», Пракопчыку Сцяпану Васіллевічу. Разам з маёй бабуляй, Пракопчык Надзеяй Георгіеўнай, яны мелі зямельны надзел і лес. Жылі ў вёсцы Бірюлічы, што каля Скідзеля. Зямлю з лесам у 1950-х забралі бальшавікі. Пад пагрозай выслання ў Сібір. Трохі пазней дзед з бабуляй набылі дом у Гарадзенскай Пярэселцы. Тыдзень таму, пад кіраўніцтвам некага канторшчыка Тверского, Гарадзенскі дом (разам з адрынай і гаражом) «адціснулі» нашчадкі бальшавікоў».
Сяргей і Вольга Верамеенка — уладальнікі крамы нацыянальнай сімволікі «Адметнасць». У сакавіку КДБ прызнала краму «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў траўні СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Верамеенкі.
- Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея
Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разглядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.
- У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома «Рогачевъ»
У Гомельскім абласным судзе 5 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалезкі з Гомеля. Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.
Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца.
Дзяніс — ураджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.
Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука.
- Затрыманы намеснік дырэктара event-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка
На «палонным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што двойчы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
У сваім допісе ГУБАЗіК спаслаўся на прарасійскую актывістку Бондараву — менавіта яна ў сваім канале напісала данос на затрыманага.
- Пенсіянера з Хойнікаў асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (паклёп), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконнае захоўванне боепрыпасаў).
Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў пенсіянера вінаватым і прызначыў Кірэйчыку 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь.
Судом таксама вырашана пытанне аб спагнанні з абвінавачанага на карысць пацярпелых маральнай шкоды.
- За каментары ў тэлеграме затрымалі мужчыну
На «палонным відэа» ён кажа, што нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, абражаў міліцыянтаў і пісаў пра іх месцазнаходжанне, а таксама абмяркоўваў выраб і выкарыстанне «кактэйляў Молатава».