Хутка зменяць ПДР для электрасамакатаў — могуць спатрэбіцца правы і страхоўка
ДАІ паведаміла, што падрыхтаваныя змены ў заканадаўства ў правілы дарожнага руху для электрасамакатаў, якія развіваюць хуткасць больш за 25 кіламетраў на гадзіну.
Афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей у праграме «Тыдзень» на СТБ паведаміў, што змены ў заканадаўства ўступяць у сілу бліжэйшым часам.
Пакуль што падобныя дэвайсы з прыстаўкай электра- класіфікуюцца як пешаходы — толькі вось вельмі хуткія і з маторамі. Правіл няма, галоўнае — не выязджаць на электрасамакаце на праезную частку. Але і гэта парушаюць.
"Падрыхтаваны змены ў заканадаўства, якія ў бліжэйшы час пачнуць дзейнічаць, — паведаміў Станіслаў Салавей. — Электрасамакаты часам могуць развіваць хуткасць да 25 кіламетраў на гадзіну, а часам — значна больш. Плануецца, што тых людзей, хто карыстаецца прыладамі, якія развіваюць хуткасць да 25 кіламетраў на гадзіну, будуць прыраўноўваць да пешаходаў. Калі гэта будуць больш магутныя прылады з электрарухавікамі, то гэта транспартныя сродкі, якія будуць прыраўноўвацца да мапедаў альбо матацыклам, на якія трэба вадзіцельскае пасведчанне, тэхагляд і страхоўка".
Калі паглядзець на замежны вопыт, то тут усё неадназначна. Напрыклад, днямі паліцыя сталічнага рэгіёну Фінляндыі выпісала першы штраф карыстальніку пракатнага самаката за небяспечныя манеўры на ходніках. Пад закон патрапілі чатыры чалавекі, кожны з іх заплаціў па 90 рублёў на нашы грошы, паведамляе СТВ. А, напрыклад, у Германіі такія прылады часова забаранілі. Аднак у некаторых еўрапейскіх краінах вырашылі гуляць па сваіх правілах: у Францыі і Нідэрландах можна ездзіць толькі па дарогах. У Аўстраліі і Бельгіі — па ходніках. У Брытаніі — ні там, ні там, а толькі па прыватнай зямлі.
Паводле zviazda.by, www.ctv.by