Як дзеці з рэгіёнаў прайшлі квэст у Мінску
У дворыку БДУ 20 траўня сбаралася больш за 200 школьнікаў з усёй краіны — з Мінску, Полацку, Жодзіна, Маладзечна. Яны прыехалі на апошні ўроку «Чытаем па-беларуску з velcom».
Ініцыятарам праекту, які закліканы развіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры, выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Першыя ўрокі “Чытаем па-беларуску з velcom” па спецыяльна распрацаванай праграме прайшлі ў школах і гімназіях Мінска восенню 2015 года. У 2016-2017 гг. Праводзіліся заняткі для вучнў 2-3 класаў устаноў адукацыі Госмельскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
Настаўнікамі, якія прыезжалі з урокамі да школьнікаў, былі такія асобы, як Раіса Баравіков, якая прызжалі да дзяцей з загадкамі. Юры Жыгамонт распавядаў школньікам пра падарожжы дылетанта. Ліпскі распавядаў пра кнігу “Азбука жыцця”. Аліна Талай праводзіла ўрокі ў Пінску і ў Оршы.
“Статыстыка ўражвае: каманда праекта праекта праехала 21.000 кіламетраў, каб правесці ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах, — падзяліўся кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Ад аграгарадка Кваскоўка пад Гродна да Крычава, ад Брагіна да Наваполацка. Фінальны ўрок-квэст ва дворыку БДУ ў Мінску стаў для вучняў завяршэннем гэтага навучальнага этапу”.
Завяршальны этап навучання школьнікаў вырашана было правесці ў Мінску, ва ўнутраным дворыку БДУ. Для малодшых школньікаў было падрыхтавана сапраўдны квэст са станцыямі каля помнікаў вядомых беларускіх дзеячоў.
Карэспандэнт інтэрнэт-партала “Новы Час” вырашыла прайсці квэст разам з трэцякласнікамі з аграгарадку Кваскі Гарадзенскай вобласці. У камандзе было некалькі дзясятак дзетак, якія адказна рыхтаваліся да прыезду ў Мінск, загадзя паўтарыўшы беларускія словы і вывучыўшы вершы. У квэсце было пяць станцый, дзе кожнай камандзе даваліся заданні. Па іх выкананні валанцёры на станцыях ставілі камандзе адпаведныя балы.Першы наш прыпынак у дворыку БДУ быў каля Міколы Гусоўскага. Студэнт першага курса журфака БДУ паказваў малым элементы з традыцыйных беларускіх танцаў. Так, маленькія Кваскоўцы змаглі зтанчыць такія танцы, як Мітусь, Таўкачыкі і Кросны.
На наступным прыпынку дзеткі разгадвалі беларускія загадкі і гулялі ў традыцыйныя гульні.Самая крэатыўная і творчая станцыя была станцыя №3. Там дзеткі, загадзя падрыхтаваўшыся, дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. Паэтаў дзеці выбралі самых розных: пргучалі вершы такіх класікаў, як Броўка, Купала, Грахоўскі, Звонак, Крапіва… Дзяцей ацэньвала самае што ні на ёсць прафесійнае журы, у якое ўваходзілі і тэлевядоўца Юры Жыгамонт, і пісьменніцы Раіса Баравікова і Наталля Бучынская. Счырванелыя і артыстычныя, усмешыстыя і эмацыйныя — такімі запомніліся школьнікі з Кваскоў падчас дыкламавання вершаў.
Чацвёрты раз мы прыпыніліся каля помніку Кірылы Тураўскага. Там студэнты, пераапрануўшыся ў сярэднявечныя строі, прапанавалі школьнікам вядомую гульную “Кракадзіл”. Школьнікі разбіліся на дзве каманды. Прадстаўнікі кожнай з каманды, прачытаўшы слова па-беларуску, рухамі намагаліся паказаць яго сваёй камандзе.
Апошні прыпынак мы зрабілі каля помнікаў Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Тут школьнікам было прапанавана, бадай, самае складанае заданне — скласці невялікае апавяданне за тры хвіліны, а пасля - яго праінсцыніраваць. Але ў апавяданні мусілі быць пяць канкрэтных словаў. Нашай камандзе дасталіся слова кубак, хустка, цацка,сшытак і агурок. Канечне, настаўнікі дапамаглі вучням і тыя паспяхова справіліся з заданнем.
Прыемна было назіраць за тым, што малыя дзеці ўжо граматна могуць размаўляць па-беларуску. Настаўніца Кваскоўскай школы Гарадзенскага раёна Наталля Цыбульская патлумачыла гэта тым, што школа ў іх беларускамоўная і ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску: “Дзеці размаўляць па-беларуску ў школе, а дома — на трасянцы. Такія праекты, як “Чытаем па-беларуску з velcom” вельмі карысныя для школьнікаў. За год мы зрабілі тое, што часам не можам зрабіць за дзесяць гадоў. А дзеці адказна рыхтаваліся да паездкі ў Мінск, вучылі вершы. У нас нават прайшоў адбор: хто лепш за ўсіх вывучыць вершы, той і паедзе ў Мінск!”
Праўда, шкада, што нашая каманда не перамагла — перамаглі Аршанскія школьнікі, затое атрымала шмат каштоўных ведаў і ўражанняў.